viasna on patreon

Палітзняволены Мікіта Емяльянаў пераведзены на строгі рэжым турэмнага зняволення

2020 2020-05-29T17:14:57+0300 2020-05-29T17:30:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/emelyanau_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org

Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org

Палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў пераведзены на строгі рэжым турэмнага зняволення. Пра гэта паведамляюць яго паплечнікі з dissidentby, піша "Новы Час".

Паведамляецца, што суд, які вынес такое рашэнне, адбыўся сёння — 29 траўня 2020 года.

Нагадаем, 12 лютага 2020 года суд Савецкага раёна Мінска асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.  

Іх асудзілі за дзве акцыі: Мікіта Емяльянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар у гэты момант быў у суседнім скверы.  

Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. Абодвух прызналі вінаватымі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341, частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218, частка 2 артыкула 295-3.  

Мікіта Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіце Емяльянаву — да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Прававое абгрунтаванне пазіцыі "Вясны" па крымінальнай справе Мікіты Емяльянава і Івана Комара

Адрас для лістоў Мікіту Емяльянаву: Папраўчая калонія-2, вул. Сікорскага, д. 1, г. Бабруйск, 213800

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць у месцы зняволення, але не ведае, як гэта зрабіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства