viasna on patreon

Палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў Бабруйск

2020 2020-04-20T13:51:37+0300 2020-04-20T14:02:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/emelyanau_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў папраўчую калонію №2 горада Бабруйск. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку кампанія dissidentby. Другі палітвязень Іван Комар, асуджаны разам з Мікітай, знаходзіцца таксама ў Магілёўскай вобласці – у калоніі №17 Шклова.

Мікіта Емельянаў. Фота: svaboda.org

Як адзначаюць юрысты "Вясны", пры пераводзе ў калонію ўсе зняволеныя павінны прайсці абавязковую працэдуру на два тыдні – каранцін. За гэты час зняволеных афармляюць, размяркоўваюць па атрадах, прымаюць ад іх абавязацельствы аб правапаслухмяных паводзінах, праводзяць медыцынскі агляд, знаёмяць з правіламі паводзін.

Вядома, што да сённяшняга дня, 20 красавіка, на каранціне знаходзіўся Іван Комар. Дата этапавання ў бабруйскую калонію Мікіты Емяльянава пакуль невядомая, таму, калі павінен скончыцца для яго каранцін – таксама невядома. Інфармацыя ўдакладняецца.

Палітвязень Іван Комар цяпер на каранціне. Што гэта значыць?

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязня Івана Комара этапавалі ў папраўчую калонію №17 горада Шклоў Магілёўскай вобласці. З 6 па 20 красавіка ён знаходзіцца на карантыне. Сёння ў сувязі з пандэміяй COVID-19 у многіх "каранцін" асацыюецца выключна з мерай па стрымліванні распаўсюджвання віруса. Што значыць каранцін для зняволенага?

Вызначэнне паняцця "палітычны вязень"

Мікіта Емяльянаў і Іван Комар — актывісты анархісцкага руху, асуджаныя 12.02.2020 года судом Савецкага раёна г. Мінска да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Івану Комару да 3,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Мікіту Емяльянаву — да 4 гадоў.

Заява аб прызнанні палітвязнем

Храналогія пераследу

Прававое абгрунтаванне пазіцыі "Вясны" па крымінальнай справе Мікіты Емяльянава і Івана Комара

Адрас для лістоў Івану Комару: Папраўчая калонія-17, вул. 1-я Заводская, д.8, г. Шклоў, 213004

Адрас для лістоў Мікіту Емяльянаву: Папраўчая калонія-2, вул. Сікорскага, д. 1, г. Бабруйск, 213800

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць у месцы зняволення, але не ведае, як гэта зрабіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства