viasna on patreon

Мікіта Емяльянаў пра галадоўку Івана Камара: Трэба тройчы падумаць, перш чым так паступаць

2020 2020-06-25T19:45:24+0300 2020-06-25T19:45:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/emelyanau_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org

Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org

Як паведаміла ПЦ "Вясна" Марына Касінерава, нядаўна палітвязня Мікіту Емяльянава наведаў адвакат.

Зараз Мікіта Емяльянаў шмат чытае. Разам з тым, вельмі прасіў падпісаць яго на газеты "Новы Час", "Свободные новости", "Народная Воля" і "БелГазету". Марына Касінерава падкрэсліла, што пытанне з падпіскай на перыядычныя выданні ўжо вырашаецца.

Таксама вядома, што Мікіта Емяльянаў атрымлівае лісты ад сяброў і знаёмых, аднак з гэтым ёсць праблемы: мабыць, не ўсе лісты да яго даходзяць, ёсць складанасці з праходжаннем цэнзуры тых лістоў, якія адпраўляе ён.

Да нядаўняга часу Мікіта Емяльянаў сядзеў у адзіночцы, але цяпер яго перавялі ў камеру з іншым зняволеным. Палітвязень з'яўляецца "злосным парушальнікам", таму прымяненне да яго амністыі вельмі малаверагодна. Так як у Мікіты Емяльянава строгі рэжым, ён вельмі абмежаваны ў атрыманні пасылак, бандэроляў, прадуктовых перадачаў, а таксама ў набыцці тавараў у "атаварцы".

Мікіта Емяльянаў ведае, што іншы зняволены па справе Іван Комар вырашыў галадаць, але лічыць, што галадоўка — гэта крайняя форма пратэсту, і просіць тройчы падумаць, перш чым так паступаць.

На сям’ю Мікіты Емяльянава па-ранейшаму аказваецца ціск

Маці палітзняволенага Мікіты Емяльянава паведаміла праваабаронцам “Вясны”, што працяглы час на яе сям’ю аказваецца ціск з боку праваахоўных органаў.

Нагадаем, Мікіты Емяльянаў быў асуджаны судом Савецкага раёна г. Мінска 12 лютага 2020 года да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за сімвалічныя акцыя супраць пераследу палітзняволеных. 27 сакавіка Мінгарсуд па апеляцыйнай скарзе зменшыў тэрмін Мікіце Емяльянаву — да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітзняволеным. 

29 траўня Мікіта Емяльянаў быў пераведзены на строгі рэжым турэмнага зняволення. 9 чэрвеня ён этапаваны ў турму №4 г. Магілёва. 

Дасылаць лісты Мікіце Емяльянаву можна на адрас: турма №4, вул. Крупскай, 99а, Магілёў, 212011

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць у месцы зняволення, але не ведае, як гэта зрабіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства