viasna on patreon

Двух палітвязняў выпусцілі з СІЗА КДБ на волю. Ім змянілі меры стрымання

2020 2020-10-12T09:34:00+0300 2020-10-12T10:35:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/systrecha_98.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што 11 кастрычніка са следчага ізалятару КДБ выпусцілі на волю двух палітычных зняволеных: сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара мінскага офісу кампаніі PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча. 

Лукашэнка на сустрэчы зь вязьнямі ў сьледчым ізалятары КДБ 10 кастрычніка
Лукашэнка на сустрэчы з вязнямі ў следчым ізалятары КДБ 10 кастрычніка

Ім змянілі меру стрымання. Жонка Юрыя Васкрасенскага Алеся пацвердзіла Свабодзе, што Юрыю змянілі меру стрымання на хатні арышт.

Як паведамляе Tut.by, Васкрасенскі сказаў, што яму даручылі рыхтаваць прапановы да паправак у Канстытуцыю і выкласці падыходы да вызвалення шэрагу асобаў, якія «выявіліся не так грамадска небяспечнымі для нашай краіны, як здаваліся на першым этапе».

Дзмітрый Рабцэвіч мерыцца надалей займацца бізнэсам, бо ў структуры Парку высокіх тэхналогіяў «створаныя ўсе ўмовы, каб плаціць нармальныя заробкі, разьвівацца, будаваць будучыню разам».

Навіна пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з групай палітзняволеных у СІЗА КДБ з'явілася ў другой палове дня 10 кастрычніка.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 95 палітычных зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства