viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-10-06T15:23:23+0300 2020-10-06T15:23:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 6 кастрычніка:

Падзея: Дзве важныя навіны апошняга тыдня: 1. Старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію “За годны лад жыцця-2020”, якая лічыцца альтэрнатывай Нобелеўскай прэміі. 2. Распачаўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, і праходзіць ён пад лозунгам “Смяротнае пакаранне — элемент сістэмы гвалту”. Такі лозунг быў абраны невыпадкова – паўплывалі на гэты і  падзеі жніўня 2020 года, а таксама і тое, што смяротнае пакаранне заўсёды завязана на гвалт, адзначае праваабаронца Андрэй Палуда.

Каментар эксперта:У гісторыі Беларусі такога судовага канвеера не было”. Віцебская праваабронца Ірына Траццякова распавядзе пра асаблівасці судоў апошняга часу.

Асоба: Працягнем пра суды скрозь досвед двух мінчукоў — Аляксея і Андрэя.  Судзілі іх 30 верасня, але—за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 11 і 12 жніўня, пасля чаго яны трапілі на Акрэсціна. І ўсё роўна засталіся вінаватымі.

Апытанка: паглядзім, хто першага кастрычніка прыйшоў на галоўны паштамт у Мінску, каб адправіць паштоўку палітвязням.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Гарадскі вал.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства