viasna on patreon

Актывістам "Еўрапейскай Беларусі" прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса

2020 2020-10-01T18:38:34+0300 2020-10-01T18:39:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurabelarus_89.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Андрэю Войнічу і Яўгену Афнагелю прад'явілі абвінавачванне па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Павел Юхневіч застаецца пад вартай, верагодна, яму таксама было прад'яўленае абвінавачванне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Еўрапейскай Беларусі". Санкцыя артыкула, які ім інкрымінуецца, прадуглежвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. На дадзены момант актывісты зназодзяцца ў СІЗА-1 у Мінску.

Максім Вінярскі, Яўген Афнагель, Павел Юхневіч
Максім Вінярскі, Яўген Афнагель, Павел Юхневіч

Нагадаем, 25 верасня былі жорстка затрыманыя актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія КірыкПавел Юхневіч і Яўген Афнагель. Іх затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Тры актывісты – Войніч, Юхневіч, Афнагель – адразу былі змешчаныя ў ІЧУ на Акрэсціна, а праз некалькі дзён – у СІЗА №1 у Мінску, дзе знаходзяцца і да цяперашняга моманту. Анастасію Кірык і Ягора Літвінку адпусцілі па падпісцы аб нявыездзе. 

Супраць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" распачалі крымінальныя справы

Пяць актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" сталі фігурантамі крымінальнай справы "аб масавых беспарадках" па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства