viasna on patreon

Калеснікава звярнулася ў СК: мне пагражалі, надзелі на галаву мяшок

2020 2020-09-10T12:03:36+0300 2020-09-10T12:03:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalesnikava_masha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 г. Фота: Света Фар / belsat.eu

Як паведамляе Еўрарадыё, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава праз адваката звярнулася з заявай у Следчы камітэт. Яе схапілі ў цэнтры Мінска раніцай 7 верасня, цяпер апазіцыйны палітык знаходзіцца ў СІЗА № 1. Яна падазраваная па крымінальнай справе "аб спробе захопу ўлады".

У заяве Калеснікава распавяла пра тое, што з ёй адбывалася пасля выкрадання невядомымі людзьмі, пра псіхалагічны ціск, пагрозы, спробу гвалтам адправіць ва Украіну. Яна называе людзей і іх пасады ў Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і КДБ, якія аказвалі ціск. Яна патрабуе распачаць у дачыненні іх крымінальную справу па фактах выкрадання чалавека (арт. 182 КК), незаконнага пазбаўлення волі (арт. 183 КК) і пагрозы забойствам (арт. 186 КК).

Цытаты з заявы Марыі Калеснікавай змешчаныя на сайце babariko.vision. 

"У прыватнасці, заяўлялася, што ў выпадку, калі я добраахвотна не пакіну тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, мяне ўсё роўна вывезуць: жывой ці па частках, — піша палітык. — Выказваліся і пагрозы пазбавіць мяне волі на тэрмін да 25 гадоў, арганізаваць мне праблемы ў месцах утрымання пад вартай, у месцах пазбаўлення волі, што я таксама ўспрымала як рэальныя".

Калеснікава піша, што ў КДБ ёй надзелі на галаву мяшок, пасадзілі ў мікрааўтобус і прывезлі на беларуска-украінскую мяжу. Яна пацвярджае, што парвала там свой пашпарт. Пасля гэтага яе завезлі ў Мазырскі памежны атрад, дзе Марыя Калеснікава знаходзілася да вечара 8 верасня. Адтуль палітыка прывезлі ў сталіцу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства