viasna on patreon

Дацкі інстытут супраць катаванняў падрыхтаваў дапаможнік для пацярпелых па самадакументаванні фактаў жорсткага абыходжання Дакумент

2020 2020-09-04T17:51:09+0300 2020-09-04T17:51:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dokumentirovanie_cover_be.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна" падрыхтаваў практычны дапаможнік для пацярпелых па дакументаванні фактаў катаванняў і жорсткага абыходжання з боку органаў дзяржаўнай улады.

Мэта дапамогі – паляпшэнне доступу да правасуддзя і аказанне дапамогі ў кантэксце бягучай сітуацыі ў Беларусі, дзе ў цяперашні час доступ да юрыдычнай дапамогі і паслугаў па дакументаванні абмежаваны.

"Калі вы падвергліся жорсткаму абыходжанню з боку органаў улады, напрыклад, фізічнаму і/або псіхалагічнаму гвалту пры затрыманні органамі міліцыі ці сіламі бяспекі, вы можаце скарыстацца гэтым дапаможнікам, каб даведацца, як задакументаваць ваш выпадак", – гаворыцца ў брашуры.

Таксама дапаможнік будзе карысны тым, хто ў цяперашні момант сумняваецца ў тым, ці варта заяўляць пра катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, але магчыма захоча адстаяць свае правы ў будучыні, задакументаваўшы фізічныя сляды і запісаўшы сваю гісторыю жорсткага абыходжання з боку сілавікоў.

Аўтары брашуры звяртаюць увагу, што атрыманая інфармацыя можа стаць важным доказам у судовым працэсе, падчас абароны правоў грамадзянскай супольнасцю, рэабілітацыі або для фармавання гістарычнага прэцэдэнту.

"У частцы збору доказаў, шмат чаго можна дасягнуць уласнымі намаганнямі, напрыклад, запісаўшы сваю гісторыю і зрабіўшы фотаздымкі слядоў жорсткага абыходжання. Але важна памятаць, што існуе верагоднасць таго, што дакументаванне не прынясе чаканых вынікаў з-за абмежаванага доступу да правасуддзя або палітычнага ўмяшання", – падкрэсліваецца ў дапаможніку па дакументаванні катаванняў.

У ім утрымліваюцца этапы дакументавання, а таксама кантактная інфармацыя арганізацый, якія прапануюць юрыдычную, псіхалагічную і медыцынскую падтрымку пацярпелым.

Дацкі інстытут супраць катаванняў падрыхтаваў дапаможнік для пацярпелых па самадакументаванні фактаў жорсткага абыходжання

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства