viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-08-25T13:41:55+0300 2020-08-25T14:22:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — на сайце па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 25 жніўня:

Падзея: на Каардынацыйную раду, створаную для трансферу ўлады, заведзеная крымінальная справа па артыкуле 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Ці слушна выкарыстоўваць такі артыкул у дадзенай сітуацыі?

Каментар эксперта: На дзясяткі ўдзельнікаў у акцыях пратэсту заведзеныя крымінальныя справы за “масавыя беспарадкі”. Ці правільна кваліфікаваць тое, што адбывалася 9-13 жніўня, у якасці масавых беспарадкаў, пракаментуе юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Каментар: “Адміністрацыйна затрыманыя не могуць па законе ўтрымлівацца ў пенітэнцыярных установах”, — адзначае кіраўнік правабарончай арганізацыі Тайм-Акт Васіль Завадскі. Тым не менш, калі месцаў у ІЧУ і ЦІПе стала не хапаць, люзей пачалі адпраўляць у ЛПП і нават Івацэвічскую калонію.

Якія парады можна даць пры затрыманнях і пасля іх у часе мірных пратэстных акцыяў? Распавядзе валанцёрка берасцейскай Вясны Ганна.

Асоба: гісторыя мінчука Стаса Дзядова, якога затрымалі 11 жніўня і змясцілі на Акрэсціна. Сілавікі паставілі на ім метку — белую фарбу на валасах. З-за гэтага білі яго мацней.

У музычных паўзах — S°unduk. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства