viasna on patreon

Мазырскага блогера затрымалі паўторна і адвезлі ў Следчы камітэт у Мінску

2020 2020-08-20T08:34:29+0300 2020-08-20T08:35:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfenov_mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з відэа.

Скрыншот з відэа.

Актывіста  "Краіны для жыцця" Руслана Парфёнава 19 жніўня затрымалі ў Мазыры - праз суткі пасля таго, як выпусцілі з ІЧУ. Пра гэта TUT.BY паведаміла маці блогера.

Мужчына збіраўся у лякарню да дачкі, але да яе так і не даехаў. Родным вядома, што зараз яго вязуць у Менск, у Следчы камітэт.

У першы раз, па інфармацыі ПЦ "Вясна",  Руслана Парфёнава затрымалі 6 жніўня. 8 жніўня па АНТ паказалі сюжэт: у ім нібыта Руслан прызнаецца ў вырабе "вожыкаў", якія прызначаліся для таго, каб спыняць тэхніку сілавых органаў.

Але родныя і сябры Руслана яго ў гэтым сюжэце не пазналі.

"Руслан-здаровы, высокі, а тут нейкі хударлявы юнак, на 10 гадоў маладзейшы", - распавядаў тады "Радыё Свабода" сябар Руслана Андрэй.

Маці Руслана паведаміла TUT.BY, што раніцай у панядзелак, 17 жніўня, сына выпусцілі з ІЧУ. У аўторак ён схадзіў на працу. А сёння раніцай яго зноў затрымалі — цяпер, па яе словах, падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства