Затрыманні, вобшукі, міліцыя каля дамоў. Хроніка пераследу актывістаў шостага жніўня Дапоўнена
Шостага жніўня ў розных гарадах Беларусі працягваюцца затрыманні, ціск на актывістаў, вобшукі і суды. “Вясна” сочыць за развіццём падзей і збірае факты са ўсёй краіны.
Мінск
![]()
Міліцыя спрабуе затрымаць актывістаў "Моладзевага блока"
![]()
Хворага актывіста забралі на 15 сутак адбываць арышт
Дадому актывіста Руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, пыталіся пра яго ў жонкі.
У Юрыя Карніловіча адбыўся вобшук з-за каментара, які ён пакінуў пад відэа канала АГП пра Юрыя Караева. Былі выняты планшэт і сістэмны блок кампутара.
У Мінску затрыманы два актывісты анархічнага руху - Мікіта Селівонік і Уладзіслаў Абазовік, паведамдяе dissident.by. Яшчэ ў аднаго актывіста пад домам дзяжураць супрацоўнікі ў цывільным.
Баранавічы
У Баранавічах каля дома даверанай асобы Святланы Ціханоўскай Тамары Патоцкай дзяжураць два супрацоўнікі міліцыі. Верагодна яе хочуць прэвентыўна затрымаць перад выбарамі.
Бабруйск
У затрыманых напярэдадні назіральнікаў Эдуарда Грынявіцкага і Уладзіміра Міхалапа праходзяць вобшукі. Вядома, што пасля затрымання на іх склалі пратаколы па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).
Аднак сваякі Грынявіцкага паведамляюць, што вобшук у яго ідзе нібыта на падставе крымінальнай справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. У 12.30 вобшук у Грынявіцкага скончыўся. Былі выняты планшэт і ноўтбук.
Асуджанага раней на 10 сутак арышту Іллю Уласава забралі адбываць 7 сутак з гэтых 10, якія ў яго засталіся.
Маладзечна
Адбываць 7-суткавыя арышты, прысуджаныя раней, забралі Андрэя Смаляка і Андрэя Багамолава.
Слонім
У 08.40 ранку затрыманы назіральніка Пётр Крышталь, але затрыманне адбылося не на ўчастку. Падставы высвятляюцца.
Гродна
У Гродне у 13.25 ДАІ спыніла давераную асобу Святланцы Ціханоўскай Дзмітрыя Ціта і папрсілі яго прайсці да іх у машыну. Верагодня ён затрыманы.
Днём міліцыянты Аляксей Вайцешка і Налівайка забралі прама з працы ўдзельніка роварнага прабега салідарнасці Яўгена Пякуцьку. Яго павезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна. У Яўгена заўтра мусіць быць суд у судзе Ленінскага раёна Гародні за ўдзел у велапрабегу.
У 13:00 быў затрыманы валанцёр, які перавозіў афіцыйныя агітацыйныя ўлёткі Ціханоўскай, Алег Пуцілоўскі. Алег, яго машына і 100 тыс. улётак у дадзены момант арыштаваныя і знаходзяцца ў Кастрычніцкім РАУС.
Затрыманы Павел Мількоўскі - давераная асоба Святланы Ціханоўскай. Абставіны затрымання невядомы, верагодна заўтра будзе суд.
Ваўкавыскі раён
У вёсцы Станкаўцы Валкавыскага раёна затрымалі Аляксандра Жданюка.
Затрыманы актывіст з Вялікай Бераставіцы Дзмітрый Гетнер. Яго павезлі ў Ваўкавыскі РАУС.
Гомель
У Гомелі каля пад'езда АМАП затрымаў рэгіянальнага каардынатара па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую Андрэя Хільчыка. Праваабаронца Леанід Судаленка паведамляе, што яго павезлі ў РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля. Пазней стала вядома, што Андрэя асудзілі на 15 сутак па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі).
Затрыманы і дастаўлены ў Навабеліцкі РАУС Аляксандр Шабалін - сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай. Таксама паведамляецца пра затрыманне яго жонкі Марыны Шабалінай.
Таксама ў Гомелі затрыманы Дзмітрый Івашкоў - актывіст і сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай. Затрымлівалі людзі ў цывільным каля дома бацькоў.
Быў затрыманы Віталь Кулеш, які раней адзясдзей арышт за ўдзел у акцыі 14 ліпеня. Затрымалі людзі ў цывільным, падставы невядомы.
Затрыманы актывіст Юрый Уласаў, міліцыя доўгі час дзяжурыла каля яго кватэры.
Клічаў
Затрыманы Сяргей Клепча за расклейку плакатаў за Святлану Ціханоўскую ў неналежных для гэтага месцах.
Ельск
Сёння асудзілі ў Ельску Алексея Зуевіча - кандыдата пратэста ад каманды Мікалая Статкевіча. Ён атрымаў 10 сутак арышту за распаўсюд улётак за Святлану Ціханоўску.
Шчучын
Ноччу з 5 на 6 жніўня былі затрыманы Петухова Святлана і яе сын Мікіта Петухоў ра расклейку ўлётак ініцыятывы "Сумленныя людзі". На іх склалі пратаколы па арт. 21.14 КаАП за тое, што ўлёткі клеілі ў нявызначаных для гэтага месцах. Мікіту адпусцілі, а яго маці пакінулі ў РАУС да суда, бо склалі яшчэ адзін пратакол за абразу супрацоўніка міліцыі. У доме прайшоў вобшук, забралі сістэмны блок кампутара. У выніку Святлане Петуховай далі 5 базавых штрафу (135 рублёў).
Затрыманы актывіст Анатоль Яноўскі. Абставіны высвятляюцца. Яго маці прыйшла ў РАУС і яе таксама затрымалі. Акрамя таго затрыманы Павел Сакалоўскі - трэнер спартовай школы і адміністратар чата "Щучин для жизни".
Мастоўскі раён
На працоўным месцы ў аграгарадку Лунна быў затрыманы Дзяніс Белаец людзьмі ў цывільным. Цяпер ён знаходзіцца ў Мастоўскім РАУС. Яму інкрымінуюць артыкул 23.4 КаАП РБ.
Баранавічы
За расклейку агітацыйных плакатаў затрыманы актывіст Максім Жураўлёў. Яго пакінулі ў ізалятара да суда, які мусіць адбыцца заўтра. Таксама ў яго доме адбыўся агляд.
Брэст
У 17.45 затрыманы актывіст Аляксандр Казлянка і яго брат Дзмітрый. Затрымалі іх прама ў кватэры, падставы высвятляюцца.
Мазыр
Затрыманы сябры і валанцёры ІГ Святланы Ціханоўскай Руслан Парфёнаў і Юрый Панфіленка.
Карэлічы
Затрыманы актывісты "Страны для жизни" Аляксандр Камісараў і Сяргей Канавалаў. У РАУС паведамілі, што ў дачыненні да іх вядзецца адміністрацыйны працэс.
Магілёў
На 15 сутак быў асуджаны актывіст "Народнай грамады" Пётр Карабанаў па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Ён быў затрыманы напярэдадні.
Будзе дапаўняцца.













