viasna on patreon

Пяць палітвязняў па "справе Ціханоўскага" перавялі ў СІЗА ў Жодзіне

2020 2020-08-19T18:33:43+0300 2020-08-19T18:40:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valadarka_minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па стане на 19 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядома, што пяць палітычных зняволеных па "справе Ціханоўскага" перавялі з мінскага следчага ізалятара №1 у СІЗА ў Жодзіне.

CІЗА №1 па вул. Валадарскага ў Мінску. Фота ПЦ

У сувязі з галадоўкай пад сценамі СІЗА на Валадарскага сваякоў і дзяўчыны Зміцера Фурманава, палітвязня Фурманава перавезлі ў Жодзіна яшчэ 29 ліпеня. Напярэдадні Дня народзінаў палітвязня Сяргея Ціханоўскага, 17 жніўня, па прычыне запланаваных акцый падтрымкі палітвязня ў жодзінскае СІЗА вывезлі і Ціханоўскага.

Пазней стала вядома, што з СІЗА №1 Мінска ў ізалятар Жодзіна таксама былі пераведзеныя палітвязні Ігар Лосік, Уладзімір Няронскі і Мікалай Статкевіч. Прычыны прыняцця следчымі рашэнняў аб пераводзе палітвязняў у іншы ізалятар праваабаронцам невядомыя.

Адрас: следчы ізалятар, вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна, 222160.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства