БАЖ: У Мінску стралялі менавіта ў журналістаў
https://spring96.org/be/news/98950
2020
2020-08-10T21:30:19+0300
2020-08-10T21:30:19+0300
2020-08-10T21:35:55+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zhurnalisty_cisk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведамляе тг-канал "Нашай Нівы", журналістку выдання Наталлю Лубнеўскую параніла ў нагу гумавой куляй. Яе з месца падзеяў забрала хуткая дапамога. Агонь вялі людзі ў форме хакі вялі агонь з боку моста на вуліцы Кальварыйскай.
Пазней "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што стралялі менавіта ў журналістаў. Другая куля зачапіла журналістку TUT.BY, зрэзала яе бэйдж.
"Журналісты стаялі групай, былі апранутыя ў камізэлькі для прэсы і мелі бэйджы", — піша БАЖ.
Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.