У Брэсце і Маладзечне затрымалі праваабаронцаў "Вясны"
https://spring96.org/be/news/98946
2020
2020-08-10T20:03:20+0300
2020-08-10T20:03:20+0300
2020-08-10T20:58:56+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/brest_15kra_viasna_27.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 10 жніўня ў Брэсце і Маладзечне затрыманы праваабаронцы "Вясны" і доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Вялічкін (Брэст) і Алесь Капуцкі (Маладзечна).
Уладзімір Вялічкін назіраў за судовымі працэсамі над затрыманымі берасцейцамі, яго затрымалі прама ў будынку суда. Падрабязнасці высвятляюцца.
Алесь Капуцкі прысутнічаў у якасці назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэту на сённяшняй акцыі ў Маладзечне. Там яго і затрымалі.
Нагадаем, напярэдадні ў Светлагорску затрыманая праваабаронцы "Вясны" Алену Маслюкову, на яе склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП.
Будзе дапаўняцца.