viasna on patreon

Спартак Сірэнка пакінуты пад вартай у якасці падазраванага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса

2020 2020-07-26T19:34:55+0300 2020-07-26T19:34:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Спартак Сірэнка, які быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту 14 ліпеня ў Мінску і асуджаны на 10 сутак арышту за "ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і "непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі", не выйшаў на волю 24 ліпеня.

Вядома, што пасля сутак ён быў пакінуты пад вартай у якасьці падазраванага па арт. 342 Крымінальнага кодэксу - "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

26 ліпеня ў кватэры Спартака Сірэнкі, дзе пражывае яго жонка, прайшоў ператрус. Супрацоўнікі міліцыі нічога не канфіскавалі.

Нагадаем, вечарам 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах краіны прайшлі стыхійныя акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. У сталіцы ў той вечар было затрымана каля 300 чалавек, многія з іх былі аштрафаваныя і адпраўленыя на "суткі".

Пазней па гэтых падзеях былі распачатыя крымінальныя справы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў), 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У рамках крымінальных спраў ужо затрыманыя Антон Шумаў, Уладзіслаў Усцін, Уладзімір Хамічкоў, Антон Валавік і яшчэ мінімум чатыры чалавекі.

Крымінальныя справы за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Што вядома?

14 ліпеня ў Мінску былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 363, арт. 364 і арт. 342 Крымінальнага кодэкса. "Вясна" публікуе вядомую па стане на 23 ліпеня інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства