Мінчука таемна асудзілі на 15 сутак за "заклікі да мітынгу праз тэлеграм"
https://spring96.org/be/news/97868
2020
2020-06-26T14:11:39+0300
2020-06-26T14:11:39+0300
2020-06-26T14:11:40+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud_matalok.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінчука Уладзіслава Вавілава таемна асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што хлопец нібыта заклікаў людзей на мітынг 21 чэрвеня праз тэлеграм. На пасяджэнне не змаглі трапіць ні сваякі Вавілава, ні яго адвакат.
Нагадаем, што ў другой палове дня 24 чэрвеня да Уладзіслава Вавілава ў кватэру ўварвалася міліцыя. У супрацоўнікаў была пастанова на агляд памяшкання, дзе пражывае хлопец. У яго канфіскавалі ўсю камп'ютарную тэхніку.
Пасля агляду кватэры Уладзіслава Вавілава затрымалі і даставілі ў РУУС Ленінскага раёна, дзе склалі пратакол. Затым адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна.
У Мінску з аглядам прыйшлі да Улада Вавілава. Яго затрымалі