viasna on patreon

У Мінску з аглядам прыйшлі да Улада Вавілава. Яго затрымалі Дапоўнена

2020 2020-06-24T16:50:48+0300 2020-06-24T17:06:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peratrus-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у другой палове дня да мінчука Уладзіслава Вавілава ўварвалася міліцыя. У супрацоўнікаў была пастанова на агляд памяшкання, дзе пражывае хлопец. 

Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта заклікаў людзей на мітынг 21 чэрвеня праз тэлеграм.

Пасля агляду кватэры Уладзіслава Вавілава затрымалі і даставілі ў РУУС Ленінскага раёна. У яго канфіскавалі ўсю камп'ютарную тэхніку. 

Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства