Віктару і Эдуарду Бабарыкам прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе Дапоўнена
Затрыманаму прэтэндэнту ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта і экс-старшыні праўлення Белгазпрамбанка Віктару Бабарыку, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 20 чэрвеня прад'явілі абвінавачванне. Пра гэта паведаміў interfax.by адзін з яго адвакатаў Дзмітрый Лаеўскі. У гэты ж дзень каманда Віктара Бабарыка падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю яго кандыдатам у прэзідэнты.
"Віктару Бабарыке, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, прад'яўлена абвінавачанне. Артыкул, па якім абвінавачванне прад'яўлена, я не магу назваць у рамках падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў справы", — перадае словы Лаеўскага TUT.BY.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што "Віктар Дзмітрыевіч катэгарычна не згодны з прад'яўленым абвінавачваннем". "Абарона настойвае на яго поўнай невінаватасці", — сказаў адвакат.
"Трэці дзень абароны па справе, і сёння да абароны Віктара Дзмітрыевіча далучыўся трэці адвакат - наша выдатная калега. Кліент жывы, здаровы і настроены на перамогу, а факт прад'яўлення абвінавачвання кардынальна сітуацыю не мяняе, таму што Віктар Дзмітрыевіч гатовы адстойваць сваю правату, перакананні і добрае імя ўсімі законнымі сродкамі нягледзячы ні на што", — напісаў Дзмітрый Лаеўскі ў сябе на старонцы ў Фэйсбук.
19 чэрвеня адвакат распавядаў, што ўдалося нарэшце пабачыцца з Віктарам Дзмітрыевічам. "Ён бадзёры, чуў пра ўчорашнюю падтрымку. Ён абураны незаконнасцю свайго затрымання і адсутнасцю якіх-небудзь для гэтага падстаў, а таксама парушэннем яго права на юрыдычную дапамогу, таму што з моманту затрымання патрабаваў адваката", — паведамляў Лаеўскі.
21 чэрвеня стала вядома аб прад'яўленні абвінавачвання і Эдуарду Бабарыку.
18 чэрвеня Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард, кіраўнік яго ініцыятыўнай групы, былі затрыманыя. Мужчыны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Адвакаты у дзень затрымання не маглі патрапіць да Бабарыка. Пасля затрымання ў доме экс-банкіра і кватэры ягонага сына прайшлі ператрусы.
У КДК заявілі: Бабарыка затрыманы ў сувязі з тым, што з'яўляўся непасрэдным арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, паспрабаваў уздзейнічаць на сведак, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў і літаральна на днях зняць буйную суму грошай з падкантрольных яму рахункаў.
Віктар Бабарыка і яго сын затрыманыя. Яны ў СІЗА КДБ