Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня
https://spring96.org/be/news/97723
2020
2020-06-20T16:41:42+0300
2020-06-20T16:41:42+0300
2020-06-20T16:55:34+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/cihanouski_9000.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогер youtube-канала “Страна для жизни” Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня. Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла яго жонка, вылучэнка ў кандыдаты ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, калі сёння (20 чэрвеня) спрабавала яму перадаць перадачу.
Раней, 13 чэрвеня, праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што Ціханоўскі змешчаны ў карцар СІЗА-1 і прабудзе там да 19 чэрвеня. Пра гэта таксама даведаліся, калі спрабавалі перадаць яму перадачу. Дакладная прычына накладзенага пакарання — невядомая.
Чытаць па тэме:
На Сяргея Ціханоўскага заведзена новая крымінальная справа – за перашкоду выбарам
Крымінальная справа Ціханоўскага. Храналогія падзей
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі па "справе Ціханоўскага"
Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў