На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў, яго адвезлі ў сталічны ІЧУ
Як паведамляе "Віцебская Вясна", 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну за ўдзел у пікеце для збору подпісаў быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў. Яго затрымалівала цэлая група супрацоўнікаў проста ўдома. Новікава адвезлі ў Паставы і пасля складання пратаколу змясцілі да суду ў ізалятар.
Па словах жонкі Андрэя Новікава Вольгі, да іх дадому прыехала група міліцыянтаў на чале з начальнікам Пастаўскага РАУС, забралі яе мужа і павезлі ў райцэнтр.
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў складзены паводле артыкулу 23.34 КаАП. Андрэя Новікава абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Легальныя пікеты, за ўдзел у якіх затрымалі Новікава, прайшлі 27 і 28 траўня ў Паставах. Андрэй Новікаў – грамадзянін Расійскай Федэрацыі, валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Раней Пастаўскі суд караў Андрэя Новікава штрафам у памеры 30 базавых велічынь паводле таго ж самага артыкулу – за інтэрвію блогеру “Краіны для жыцьця” Сяргею Ціханоўскаму.
Дапоўнена: як пазней стала вядома праваабаронцам, Андрэя Новікава перавезлі ў ІЧУ у Мінску. Магчыма, яго рыхтуюць да высылкі.