viasna on patreon

Палітвязня Жамчужнага на 6 месяцаў змясцілі ў памяшканне камернага тыпу

2020 2020-05-14T08:37:41+0300 2020-05-14T08:39:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhamchuzny_sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Міхаіл Жамчужны ў судзе.

Па апошніх звестках палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў Горацкай калоніі, адчувае сябе нармальна і перадае словы падзякі за падтрымку, якая яму аказваецца з волі.

Як стала вядома праваабаронцам, за чарговую адмову ісці ў свой атрад пасля выхаду са штрафнога ізалятара палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) тэрмінам на 6 месяцаў.

Сам Міхаіл Жамчужны за час зняволення налічыў 77 спагнанняў, накладзеных на яго, прычым 71 з іх было вынесенае менавіта ў Горацкай папраўчай калоніі №9, дзе ён адбывае пакаранне зараз

Па-ранейшаму, палітвязень не скардзіцца на сваё здароўе і напісаў на волю, што адчувае сябе нармальна. Паведамляе таксама, што адміністрацыя калоніі нарэшце перадала яму вітамінны комплекс, якія яму раней высылала праваабаронца Наста Лойка. Да цяперашняга часу яму іх не аддавалі па прычыне адсутнасці рэкамендацый па іх ўжыванню з боку медычнай часткі.

У беларускім спісе палітычных вязняў, прызнаных праваабарончай супольнасцю, налічваецца зараз чатыры чалавекі. Гэта Міхаіл Жамчужны, Мікіта Емельянаў, Іван Комар і Піліп Шаўроў.

Вызначэнне паняцця "палітычны вязень"

Міхаіл Жамчужны – грамадскі актывіст, асуджаны 10.07.2015 г. судом Віцебскай вобласці да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Біяграфія і храналогія пераследу

13 ліпеня 2017 г. этапаваны ў папраўчую калонію № 9 ў Горках.

Адрас: ПК-9, 
вул. Дабралюбава 16, г. Горкі,
Магілёўская вобласць, 213410.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства