viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-04-14T12:26:19+0300 2020-04-18T20:54:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — па любых са спасылак тут. 

Хроніка: каля 150 берасцейцаў вышла на акцыю супраць завода АКБ. Берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна тыдзень шукала міліцыя, але з якіх прычын — дакладна невядома. Актывіст і блогер Мікалай Дзядок спрабуе прыцягнуць да адказнасці за ілжэсведчанне Юлію Бушлякову (на судзе яна заявіла, што бачыла яго падчас правапарушэння, у той час як сам актывіст знаходзіўся ў Польшчы). 8 красавіка па ўсім свеце адзначыўся Міжнародны ромскі дзень. Беларуская антыядзерная кампанія распаўсюдзіла заяву аб планаваным пуску станцыі і пандэміі, а Аб’яднаная грамадзянская партыя заклікае падпісаць петыцыю аб тэрміновай і максімальна шырокай амністыі зняволеных у Беларусі.

Каментар: студэнтку Лізавету Пракопчык адлічылі з універсітэта за пропуск заняткаў, але яна прытрымлівалася каранціну. Чаму гэта было парушэннем Кодэкса аб адукацыі?

Па-за межамі: Генеральная пракуратура Беларусі адмовіла ў выдачы Расіі яе грамадзяніна Міхаіла Махалічава, які з’язляецца Сведкам Яговы. У Расіі прадстаўнікі гэтай рэлігійнай арганізацыі пераследуюцца паводле анціэкстрэмісцкага заканадаўства. Аб тым, як яно працуе там, як паўстала і як ўплывае на лёсы сучасных грамадзян – у размове з экспертамі інфармацыйна-аналітычнага цэнтра “Сава” Марыяй Краўчанка і Міхаілам Ахмецьевым:

“У дамы уламываюцца ўзброеныя людзі ў камуфляжы, выбіваючы вокны і дзверы, кладуць веруючых на падлогу. Анціэкстрэмісцкае заканадаўства — гэта сапраўды арыгінальны праект, які нарадзіўся ў галовах расійскіх заканадаўцаў”.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Детидетей. 

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2020-04-14_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства