viasna on patreon

Суд, дзе адразу чатыром пагражае смяротнае пакаранне, перанесены

2020 2020-04-13T12:41:44+0300 2020-04-13T12:44:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_ubiystvo_mogilev_20191117_bur_tutby_phsl-6030.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Магілёўскі абласны суд перанёс разгляд крымінальнай справы па масаваму забойству 15-гадовай даўніны, дзе адразу чатыром абвінавачаным пагражае смяротнае пакаранне.

Як паведаміў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, наступнае плануемае паседжанне па гэтай справе адбудзецца 5 траўня 2020 года. Прычыны пераносу ўдакладняюцца.

Нагадаем, з 30 сакавіка Магілёўскі абласны суд разглядае гучную крымінальную справу па масаваму забойству 15-гадовай даўніны. На лаве падсудных, як і 13 год таму, – Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін і Генадзь Салаўёў. Усім пагражае вышэйшая мера пакарання – расстрэл.

У Магілёве тыдзень ідзе суд, дзе адразу чатыром пагражае смяротнае пакаранне. Што вядома?

З панядзелка, 30 сакавіка, Магілёўскі абласны суд разглядае гучную крымінальную справу па масаваму забойству 15-гадовай даўніны. На лаве падсудных, як і 13 год таму, – Павел Паўлючэнка, Сяргей Юшкевіч, Мікалай Ракуцін і Генадзь Салаўёў. Усім пагражае вышэйшая мера пакарання – расстрэл.

 Навіны ад dp.spring96.org у Facebook: падпішыся на адмысловую старонку "Смяротнае пакаранне ў Беларусі"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства