viasna on patreon

Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар

2020 2020-03-18T16:56:06+0300 2020-03-18T16:58:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ivashkevich_st.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Івашкевіч. Фота з сайта БАЖ

Станіслаў Івашкевіч. Фота з сайта БАЖ

Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.

Івашкевіч, вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, паведаміў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", што рыхтуе матэрыял пра магчымыя фінансавыя парушэнні падчас будаўніцтва стадыёна "Дынама" ў Мінску.

Ён спрабаваў узяць каментар для перадачы у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка, аднак супрацоўнікі будтрэста выклікалі міліцыю, якая затрымала журналіста.

Пазней Станіслава Івашкевіча адпусцілі, але ўзялі тлумачэнні і перапісалі дадзеныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства