viasna on patreon

На журналіста Змітра Лупача склалі яшчэ адзін пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ

2020 2020-02-17T11:52:39+0300 2020-02-17T11:52:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lupach-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Зміцер Лупач.

Журналіст Зміцер Лупач.

На журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача міліцыянты склалі чарговы пратакол. Гэтым разам адміністрацыйны пераслед распачаў Шаркаўшчынскі РАУС, паведамляе служба маніторынгу «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Журналіста ў Глыбокім наведаў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Шаркаўшчынскага РАУС Андрэй Курэц і склаў на яго пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»).

Падставай для адміністрацыйнай справы стаў сюжэт на тэлеканале «Белсат» пра дзіцячую пляцоўку ў гарадзкім пасёлку Шаркаўшчына.

Зміцер Лупач не лічыць сябе вінаватым і зьвяртае ўвагу, што ён не вырабляе прадукцыю СМІ. Чарговы пратакол журналіст лічыць перасьледам з боку ўладаў за прафэсійную дзейнасьць.

Нагадаем, сёлета ў Змітра Лупача гэта трэцяя па ліку адміністрацыйная справа паводле арт. 22.9 КаАП. 10 студзеня судзьдзя Пастаўскага раённага суду Натальля Максімовіч пакарала журналіста штрафам за супрацу з тэлеканалам «Белсат». А 27 студзеня суддзя Глыбоцкага суду Станіслаў Трапук вярнуў справу ў міліцыю на дапрацоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства