viasna on patreon

Зняволены магілёўскай турмы, якога прымушалі да самагубства, сустрэўся з ГНК

2020 2020-01-16T17:38:23+0300 2020-01-16T17:39:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuchura_piotr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе MSPRING.ONLINE,15 студзеня сябры грамадскай назіральнай камісіі (ГНК) ў прысутнасці супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў і кіраўніцтва магілёўскай турмы №4 сустрэліся з Пятром Кучурай. Апошні на працягу некалькіх гадоў падвяргаўся здзекам у розных папраўчых установах. Ён паведаміў, што калі адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №15 г. Магілёва, яму намёкамі параілі пакончыць з сабой.

ХТО ТАКІ ПЁТР КУЧУРА?

Пётр Кучура асуджаны на 18 гадоў за наўмыснае забойства дзяржінспектара па ахове жывёльнага і расліннага свету. Суд прыйшоў да высновы, што мужчына займаўся браканьерствам, а калі ўбачыў інспектара – застрэліў яго. 16 гадоў тэрміну Кучура ужо адбыў. Значную частку часу ён правёў у магілёўскай калоніі №15. Улетку 2019 года яго перавялі ў больш суровыя ўмовы – у мясцовую турму №4.

Петр Кучура. Фото: svaboda.org
Пётр Кучура. Фота: svaboda.org

На працягу ўсяго гэтага часу, як сцвярджае жонка Пятра Кучуры Людміла, мужчына сутыкаецца з правакацыямі і здзекамі з боку работнікаў папраўчых устаноў. Яму рэгулярна шыюць дысцыплінарныя спагнанні і адпраўляюць у штрафны ізалятар, лісты на волю перыядычна блакуюць. Пры гэтым Пётр Кучура мае інваліднасць па захворванню сэрца і дастаткова сур’ёзны ўзрост – яму ўжо больш за 60 гадоў.

Каб дапамагчы свайму мужу, Людміла Кучура звяртаецца ў наглядныя інстанцыі, якія павінны рэагаваць на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы. За многія гады ў яе назапасілася некалькі дзясяткаў скаргаў і адпісак на іх.

4 студзеня Кучура сустрэлася з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым, якому распавяла аб праблемах, з якімі сутыкнуўся Пётр ў ПК №15 і турме №4. У адказ той паабяцаў праверыць ўмовы ўтрымання яе мужа.

Людміла Кучура: “Уражанне, што міністр сапраўды хоча зменаў”

Людміла Кучура, якой у адстойванні правоў асуджанага мужа дапамагае Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 4 студзеня сустрэлася з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.

НАМЁК НА САМАГУБСТВА

15 студзеня праваабаронцу «Магілёўскай вясны», сябру грамадскай назіральнай камісіі Барысу Бухелю паведамілі, што ў гэты ж дзень ён можа наведаць магілёўскую турму №4 для сустрэчы са зняволеным Пятром Кучурай.

Правозащитник Борис Бухель. Фото: mspring.online
Праваабаронца Бырыс Бухель. Фота: mspring.online

У папраўчую ўстанову ён адправіўся разам са старшынёй ГНК Таццянай Казлоўскай. Сустрэча праходзіла ў прысутнасці супрацоўніка Упраўлення ўласнай бяспекі МУС РБ Сяргея Анісіма, начальніка турмы Аляксандра Лауэра і прадстаўнікоў Дэпартамента выканання пакаранняў РБ.

– Міністр унутраных спраў Караеў паабяцаў Людміле Кучура, што сябры магілёўскай ГНК змогуць сустрэцца з яе мужам. Трэба сказаць, слова стрымаў. Нас і Пятра прывялі ў кабінет намесніка начальніка турмы, дзе мы ў прысутнасці іншых людзей паспрабавалі з ім пагаварыць. Спачатку ён трымаўся насцярожана, але паступова разгаварыўся, – пракаментаваў візіт Барыс Бухель.

Кучура паскардзіўся ГНК, што ў магілёўскай ПК №15 яму давалі зразумець, што вязню прасцей здзейсніць самагубства, чым чакаць выхаду на волю.

– Цяпер ідзе расследаванне па факце прымусу да суіцыду. Зыходзячы з таго, што ведаю я, калі Кучура адбываў тэрмін ў ПК №15, прадстаўнік адміністрацыі калоніі раіў яму перарэзаць вены. У Кучуры на руцэ дзевяць парэзаў. Паводле яго слоў, калі спроба суіцыду не атрымалася, яму там яшчэ і дакаралі, што ён не ўмее рэзаць вены. Спадзяюся, што расследаванне па гэтым эпізодзе пройдзе сумленна і аб’ектыўна, – сказаў Бухель.

411, ЛЯЗО Ў ЦЕЛАГРЭЙЦЫ

Насцярожанасць у праваабаронцы выклікае тое, што Кучуры можа пагражаць яшчэ адзін крымінальны тэрмін па арт. 411 КК РБ (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Калі ў зняволенага ёсць некалькі дысцыплінарных спагнанняў, і яго адпраўлялі ў штрафны ізалятар, адміністрацыя турмы ці калоніі можа падаць заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы. Калі суд прыме рашэнне, што зняволены – злосны парушальнік, то можа прызначыць дадатковы тэрмін да двух гадоў.

За апошнія паўгады ў Кучуры ўжо тры змяшчэнні ў ШІЗА. У першы раз ён трапіў у ізалятар яшчэ ў ПК №15, і яму давялося даседжваць штрафны тэрмін у турме. У другой раз – у Кучуры ў толькі што выдадзенай яму целагрэйцы знайшлі лязо ад бяспечных брытваў. У трэці раз Пятра адправілі ў ШІЗА пасля індывідуальнай лекцыі як раз пра артыкул 411 КК.

– Пятру намякнулі, што яго можа чакаць дадатковы тэрмін. З яго слоў, калі Кучура адказаў, маўляў, «хочаце – давайце», на яго адразу навесілі некалькі дысцыплінарных спагнанняў і накіравалі ў штрафны ізалятар. 411-ы артыкул небяспечны тым, што адміністрацыя папраўчай установы можа колькі заўгодна прызнаваць зняволенага парушальнікам і заяўляць на ўзбуджэнне крымінальнай справы зноў і зноў. Тэарэтычна, так можна сядзець хоць усё жыццё, – абураецца Бухель.

ХОЛАД І ХВАРОБЫ

Сябра ГНК у цэлым ацаніў знешні стан Кучуры як «сярэдні»:

– У яго былі сінія рукі. Ён скардзіўся на скразнякі і холад. Распавёў, што яму цяжка прымаць турэмны душ з-за ледзяной вады, якой прыходзіцца мыцца. Пры гэтым у чалавека праблемы з сэрцам і не самы малады ўзрост, – адзначыў Барыс Бухель.

У ШІЗА, дзе Кучура пабываў ужо некалькі разоў, таксама, мякка кажучы, не вельмі горача. Ён паскардзіўся на тое, што прама ў сцяне ёсць дзірка на вуліцу дыяметрам у 15 см. Гэта робіць доўгае знаходжанне ў штрафным ізалятары вельмі пакутлівым для зняволеных. Кучура прасіў дазвол узяць цёплую вопратку, на што атрымаў адмову.

У турме ў Пятра Кучуры моцна пагоршыўся зрок. «Раснічкі» на вокнах, з якімі змагаюцца праваабаронцы «Магілёўскай вясны», не даюць натуральнаму дзённаму святлу трапляць у камеру. Штучнае асвятленне падаецца пастаянна, з-за чаго зрок садзіцца ў многіх зняволеных.

Барыс Бухель адзначыў, што гэта далёка не адзінае, на што скардзіўся Кучура:

– Ён паспеў расказаць і пра недахоп гародніны і садавіны, і пра праблемы з атрыманнем медыцынскай дапамогі і прэпаратаў. Калі верыць ягоным словам, то быў нават дзікі выпадак, калі ў камеру да Пятра пасадзілі чалавека, далі яму цыгарэты і параілі, каб той курыў пабольш, паколькі сам Кучура не выносіць цыгарэтнага дыму.

Праваабаронца адзначыў, што ўся інфармацыя зняволенага будзе правярацца. ГНК падрыхтуе сваю справаздачу, у якой раскажа пра асноўныя парушэнні правоў Пятра Кучуры:

– У дадзены момант радуе тое, што міністр Караеў звярнуў увагу на кейс дадзенага зняволенага. Ён жа казаў неяк, што хоча «ачалавечыць» імідж свайго ведамства? Вось і будзем чакаць паўнавартаснага і аб’ектыўнага разгляду па ўсіх фактах, якія выклаў Кучура. З боку ГНК, мы разам з яго жонкай Людмілай пастараемся зрабіць так, каб у наступным ціск і здзекванні з Пятра спыніліся, – сказаў на заканчэнне Бухель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства