26 снежня - больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці Фота Дапоўнена
26 снежня ў Беларусі пачынаюцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся ў Мінску 7 і 8 снежня. На гэты дзень запланавана больш за 15 судовых пасяджэнняў.
ПЦ "Вясна" будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.
Каго мусяць судзіць 26 снежня?
Аляксей Прохараў (Віцебск), складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў “жывым ланцугу”). Суд Віцебскага раёна, 11.00. Суддзя - Міхаіл Зубеня. Вынік - 5 базавых велічынь штрафу (127,5 рублёў).
Наталля Саматыя, складзены пратаколы па ч.1 артыкула 23.34 КаАП, за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці 7 і 8 снежня. Суд Маскоўскага раёна, 09.10 (каб. 217). Суддзя - Лідзія Целіца. Сведкамі выступаюць супрацоўнікі АМАП Руслан Кавальчук, Віталь Свецік, Андрэй Штоп і Герасімовіч Раман. Вынік - штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Акаловіч Д.А., складзены пратакол па ч.1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 09.10. Суддзя - Юлія Варакса.
Лагвінец Алесь, складзены пратакол па ч.1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 09.10. Суддзя - Юрый Машкетаў. Вынік - штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 9.10 (каб.237). Суддзя - Віктар Казак.
Вынік - штраф 50 базавых велічынь (1275 рублёў).
Алена Талстая, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня. Суд Маскоўскага раёна, пачатак у 9.10. Суддзя - Таццяна Мотыль. На судзе зачыталі паказанні сведкаў Масючэнкі, Шантора, Казадоя, Міціна і Ганчаронка.
Вынік - 5 сутак арышту і 50 базавых штрафу (1275 рублёў). Талстую арыштавалі ў залі суда. Яна абвясціла галадоўку.
Андрэй Войніч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 10.10 (каб. 217). Суддзя - Лідзія Целіца. Вынік - штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Шчасная І.В., складзены пратакол па ч.1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, пачатак у 10.10. Суддзя - Юрый Машкетаў. Вынік - штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Зміцер Казлоў (блогер Шэры кот),складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыі 7 снежня). Суд Маскоўскага раёна, 10.10 (каб. 222).
Зміцер Казакевіч, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 10.10 (каб. 135). Суддзя - Таццяна Мотыль. Вынік - штраф 50 базавых велічынь (1275 рублёў).
Кудзік Андрэй, складзены два пратаколы па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 10.10. Суддзя - Віктар Казак.
Ілля Дабратвор, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 11.00. Суддзя - Віктар Казак. Вынік - штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).
Ігар Лялькоў, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 11.00 (каб. 236).
Мікола Бамбіза, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Фрунзенскага раёна, 09.30. Суддзя - Алена Бушава. Штраф - 26 б.в. (663 рубля)
Павел Севярынец, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў акцыі 7 снежня). Суд Фрунзенскага раёна, 11.00. Суддзя - А.А. Скуратовіч. Вынік - штраф 50 базавых велічынь (1275 рублёў).
Ніна Багінская, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП . Суд Савецкага раёна, 12.00.
Пётр Папраўка, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП . Суд Савецкага раёна, 12.00. Суддзя - Аляксандр Воўк. Вынік - штраф 20 базавых велічынь (510 рублёў).
Дзяніс Садоўскі, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Савецкага раёна, 12.20. Вынік - штраф 20 базавых велічынь (510 рублёў).
Віктар Савіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Савецкага раёна, 12.20 (каб. 31).
Вольга Быкоўская, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Савецкага раёна. Вынік - штраф 20 базавых велічынь (510 рублёў).
Пачынаюцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96