viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-12-17T12:59:54+0300 2020-01-03T21:22:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: На ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй, якая адбылася ў Мінску 7 і 8 снежня, пачалі складаць пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў. Кіроўцу Леаніда Кулакова абмежавалі ў праве кіраваць да таго, як ён выплаціць штраф за ўдзел у малітве. Да асуджанага актывіста Пятра Маркелава ўжо некалькі дзён запар не пускаюць яго адвакатку, бо “няма вольных памяшканняў”. Выйшла «Шэрая кніга. Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне». Журналістам Белсату далі штраф за матэрыял пра тое, як жыхары вёскі Шэвіна адмовіліся галасаваць.

Падзея: 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, на “Тэрыторыі правоў” адкрылася выстава, прысвечаная тэме смяротнага пакарання. Сярод выступоўцаў – Аляксандра Якавіцкая, чый бацька быў растраляны.

Між іншым адбылося урачыстае ўручэнне Нацыянальнай прэміі за дасягненне ў галіне правоў чалавека. Сярод адзначаных – берасцейскай кампанія супраць пабудовы АКБ. "Мы хацелі, каб улады нас заўважылі", – распавёў адзін з актывістаў кампаніі. Тым часам Вярхоўны суд адмовіў у рэгістрацыі “ЭкаБрэст”.

Каментар: 13 снежня ў Мінску завяршыўся пяты Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus. З гэтай нагоды прыгадаем, што гэта за фестываль ды як і дзе ён паўстаў? Сярод суразмоўцаў – Таццяна Яворская, стваральніца WATCH DOCS Belarus, і Конрад Віркоўскі, праграмны дырэктар Варшаўскага WATCH DOCS. А беларускія рэжысеры распавядуць, з якімі працамі выступілі ў конкурснай праграме пятага фестывалю.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Крама.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2018/10/2019-12-17_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства