Працяг ганебнай эпапеі: 6 снежня - суды над удзельнікамі мірных сходаў Дапоўнена

2019 2019-12-06T07:57:04+0300 2019-12-06T15:14:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maskouski-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.

Суд Маскоўскага раёна Мінска распачынае 6 снежня серыю адміністрацыйных працэсаў над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў сталіцы ў лістападзе. Дзень таму ў Цэнтральным судзе разгледжаныя 8 адміністрацыйных спраў, заведзеных на актывістаў па арт 23.34 і 17.1 КаАП. Агульная сума штрафаў склала 7 650 рублёў.

Вынікі судоў, якія адбыліся ў Мазыры і Берасці высвятляюцца.

Што вядома праваабаронцам сёння?

Максім Вінярскі, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 3 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 09.15. Суддзя - Таццяна Матыль.

Сведкі – супрацоўнікі міліцыі – Місюля і Трышкін.

Суддзя зачытвае пратакол, Максім Вінярскі прыняў удзел у пікетаванні, без дазволу, ля ЦВК, выкарыстоўваючы расцяжкі. Ён жа 11 лістапада у Фэйсбуку размясціў допіс аб правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства 15 лістапада. Правапарушэнне здзейсненае  паўторна на працягу года.

Суддзя: Вінярскі неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Скрыншот - рэчавы доказ, дзе бачны Вінярскі ў складзе групы грамадзян.

Кажуць аб тым, што заяўку на перадвыбарчы пікет падавала кандыдатка Алена Талстая, але Кастрычніцкая плошча ўваходзіць у пералік забароненых для пікетавання месцаў.

Сведкі: злева супрацоўнік АМАП А. Трышкін
Сведкі: зправа - намеснік начальніка ў Маскоўскім РАУС А. Трышкін

Сведка Андрэй Трышкін: 16 лістапада каля 18:00, калі я сумесна з Місюля нёс службу, мы былі ў цывільным адзенні. Дзяжурная частка Маскоўскага раёна патэлефанавала, сказала, што група асоб вылучылася да ЦВК. Праз 15 хвілін група асоб, каля 20 людзей была заўважаная каля гасцініцы Мінск. Была расцяжка і каля 11 сьцягоў. У цэнтры быў Вінярскі з расцяжкай і гукаўзмацняльнай калонкай ў другой руцэ. Пасля падышлі да ЦВК. Некалькі чалавек сталі прамаўляць прамовы, што не згодныя з правядзеннем выбараў, выбары несумленныя. Баста, дыктатура. Вінярскі апошні узяў мікрафон, сказаў што мы і далей будзе прыводзіць мерапрыемствы. На гэта акцыя была скончаная, а 20:00. Канчаткова сышлі ў 20:10.

Выносіцца пастанова - штраф 50 базавых велічынь.


Наста Гусева, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак -  10.15; Суддзя - Лідзія Цяліца.

Пастанова - штраф 30 базавых велічынь.


Арцём Чарняк, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак -  9.15; Суддзя - В. Казак.

Пастанова - штраф 50 базавых велічынь.


Яўген Афнагель, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак -  9.15; Суддзя - Юлія Варакса.


Андрэй Шарэнда, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска; Пачатак - 9-15. Суддзя - Ю. Машкетаў.

Андрэй на суд не з'явіўся. Суддзя Машкетаў вынес пастанову без удзелу Шарэнды аб пакаранні яго штрафам у памеры 50 базавых велічынь.


Зміцер Казлоў, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска; Пачатак - 10.15; Суддзя Ю. Машкетаў.

Казлоў на судзе не з'явіўся. Суддзя зачытаў пратакол і рапарт. З 19:50 да 20:00 15 лістапада перад будынкам Цэнтрвыбаркама Казлоў занаходзіўся у складзе группы грамадзян, разам з Нікалайчык і Чарняком трымалі расцяжку.

Вынік - 25 базавых велічынь (637,5 рублёў)


Алесь Круткін, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска; Пачатак - 10.15; Суддзя -   В. Казак. 

29 лістапада Суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес рашэнне аб арышце на 15 сутак грамадскага актывіста Алеся Круткіна. Прычына – рэпост у Facebook.  Суддзя Віктар Балыка палічыў такі рэпост заклікам да масавага мерапрыемства і прыцягнуў Круткіна да адказнасці па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). 

Суд перанеслі на 10 снежня, бо Круткін на сутках. 


Андрэй Войніч, складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак - 14.15. Суддзя - Таццяна Матыль. Вынік - 30 базавых велічынь.


Наталля Саматыя, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 ч.1 КаАП; Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак у 14.15. Суддзя - Юлія Варакса. 

Сведкі Місюля і Трышкін не з'явіліся. Суддзя зачытала рапарт Трышкіна, пратаколы іх апытання наконт акцыі 16 лістапада. Вынік - 25 базавых велічынь (637,5 рублёў).


Дзяніс Урбановіч, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Пачатак -  9.15; Суддзя - Л. Цяліца.

Пастанова - штаф у памеры 50 базавых велічынь.


Судны чацвер: разгляд спраў удзельнікаў мітынгаў і шэсцяў падчас выбарчай кампаніі

5 лістапада ў Цэнтральным судзе Мінска разгледжаныя 8 адміністрацыйных спраў, заведзеных на актывістаў па арт 23.34 і 17.1 КаАП. Агульная сума штрафаў склала 7 650 рублёў. Вынікі судоў, якія адбыліся ў Мазыры і Берасці пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства