viasna on patreon

Пракурор прынёс пратэст на прысуд Дзмітрыя Паліенкі

2019 2019-11-09T20:10:11+0300 2019-11-09T20:15:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_paslia_suda1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка вызвалены ў залі суда

Дзмітрый Паліенка вызвалены ў залі суда

Пракурор г. Мінска Аляксандр Кароль прынёс пратэст у Вярхоўны суд на прысуд Дзмітрыя Паліенкі. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміў актывіст.

Дзяржаўны абвінаваўца Кароль падчас судовага працэса запрашваў для яго шэсць гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Мінгарсуда Пётр Арлоў 25 кастрычніка асудзіў актывіста да трох гадоў "хатняй хіміі" па ч.3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства). 

Пракурор не згодны з такой мерай пакарання і настойвае, каб прысуд быў зменены і Паліенку ўсё ж такі пазбавалі волі на шэсць гадоў.

"Судом дапушчана пакаранне неабгрунтавана мяккай меры пакарання," — абазначыў сваю пазіцыю пракурор у апеляцыйным пратэсце.

Суд Паліенкі, салідарнасць і першыя абдымкі на волі. Вялікі фотарэпартаж "Вясны"

"Вясна" сабрала самыя яркія моманты судовых працэсаў над Дзмітрыем Паліенкам: спробы затрымання прысутных у першыя дні, нязломнасць Дзмітрыя, салідарнасць сяброў, павышанныя меры бяспекі ў судзе, вызваленне ў залі суда, першыя абдымкі на волі. Усё гэта ў нашым вялікім фотарэпартажы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства