За "Канапляныя дзяды" кандыдату вынеслі папярэджанне

2019 2019-11-08T11:07:16+0300 2019-11-08T11:13:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shashok_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдату ў дэпутаты па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 Станіславу Шашку выбарчая камісія вынесла папярэджанне за парушэнне парадку агітацыі падчас акцыі "Канапляныя дзяды", якая адбылася 2 лістапада.

Станіслаў Шашок. Фота: euroradio

Камісія Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №99 прызнала, што мітынг «Памяці загінуўшых ад канабіса» (марыхуаны) на плошчы Аб'яднаных Нацый з'яўляўся перадвыбарчай агітацыяй. Гэта гаворыцца ў адпаведным рашэнні АВК:

"На мітынгу быў усталяваны стэнд, які змяшчае інфармацыйны матэрыял (плакат з указаннем інфармацыі: Станіслаў Шашок, Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга №99), таксама на плакаце размешчаная выява канопляў (пацвярджаецца фотаматэрыяламі), што з'яўляецца прадметам перадвыбарнай праграмы кандыдата. Такім чынам, дадзеныя матэрыялы з'яўляліся агітацыйнымі, бо ўтрымлівалі прыкметы перадвыбарчай агітацыі. (Шашок С.В. растлумачыў акруговай камісіі, што дадзены пікет з'яўляўся яго перадвыбарнай агітацыяй)".

Папярэджанне кандыдату было вынесена за тое, што падчас пікету выкарыстоўваліся друкаваныя інфармацыйныя матэрыялы без выпускных дадзеных. А таксама за тое, што гэтыя агітацыйныя друкаваныя матэрыялы (плакаты, улёткі і іншыя матэрыялы) былі выраблены не за кошт сродкаў ўласных выбарчых фондаў, бо па стану на 2 лістапада выбарчы фонд Шашка склаў 0 рублёў.

Кандыдат у дэпутаты будзе абскарджваць рашэнне камісіі Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №99.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства