viasna on patreon

“Залез на дрэва і крычаў “Жыве Беларусь!”. На Іларыёна Трусава склалі новы пратакол

2019 2019-08-12T13:14:07+0300 2019-08-12T13:22:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/trusau_ilarion.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іларыён Трусаў, фота з Facebook

Іларыён Трусаў, фота з Facebook

На непаўнагадовага актывіста Іларыёна Трусава першага жніўня склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП (“дробнае хуліганства”). Як паведаміў сам хлопец, выпадак, пра які ідзе гутарка ў пратаколе, адбыўся яшчэ 31 траўня.

"31.05.19 у 19:50 Трусаў І.А, знаходзячыся ў грамадскім месцы блізу вул. Любімава г. Мінск, наўмысна залазіў на дрэва, намагаўся вывесіць сцяг з выявай "Пагоні", гучна крычаў "Жыве Беларусь!", на заўвагі не рэагаваў, то бок учыніў наўмыснае дзеянне, парушаючае грамадскі парадак і спакой грамадзянаў, і праявіў знявагу да грамадства", - напісана ў пратаколе.

Па словах Іларыёна, амаль усё напісанае – хлусня. Так, ён сапраўды залазіў на дрэва, аднак злез адтуль па першым патрабаванні міліцыі. Сцяг знаходзіўся ў яго заплечніку, аднак думак, каб яго вывесіць, у хлопца не было. Таксама ён кажа, што не крычаў “Жыве Беларусь!”.

Іларыён мае намер абскардзіць складзены з відавочнымі памылкамі пратакол.

Гэта ўжо шосты адміністрацыйны пратакол, складзены на Іларыёна з пачатку 2019 года (за выключэннем пратаколаў ад ДАІ за варту ў Курапатах). Усе пяць папярэдніх датычыліся рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў. Тры разы адміністрацыйныя справы разглядала камісія па справах непаўнагадовых і ў выніку выносіла папярэджанні. Адзін раз штраф у 50 базавых (1275 рублёў) атрымалі бацькі Іларыёна пасля яго ўдзелу ў малебне за Курапаты.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства