Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Каментар: Штогод 5 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя. У 2019 годзе тэмай гэтага Дня стала "Забруджванне паветра". Сябра рады грамадскага аб’яднання "Экадом" Ірына Сухій каментуе экалагічныя праблемы Беларусі, а праваабаронца Зміцер Салаўёў распавядае, якія экалагічныя рухі супраціву ёсць у Беларусі і як ПЦ “Вясна” дапамагае ім.
Падзея: На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” прайшла міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека". Галоўная тэма для міжнародных экспертаў і праваабаронцаў - як пры барацьбе з экстрэмізмам могуць парушацца правы чалавека.
Каментар эксперта: Спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын падрыхтавала справаздачу, якая дэманструе, што за мінулы год у Беларусі не адбылося істотнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, але ўсё ж такі ёсць некаторыя пазітыўныя змены. Чы насамрэч такія змены можна разглядаць у якасці пазітыўных? - каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні этна-трыо Троіца.