viasna on patreon

"Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека" – тэма міжнароднай канферэнцыі ў Мінску Дакумент Дапоўнена

2019 2019-06-04T07:16:00+0300 2019-06-04T07:28:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antyextremizm-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстратыўнае фота.

Ілюстратыўнае фота.

Міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека” адбудзецца 4 чэрвеня ў Мінску.

Праваабарончая супольнасць Беларусі занепакоеная адвольным прымяненнем антыэкстрэмісцкага заканадаўства з мэтай абмежавання свабоды меркаванняў і іх выказвання. У апошні час фіксуецца ўсё болей фактаў прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд так званых “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, у тым ліку ў інтэрнэце. У большасці выпадкаў гэта з’яўляецца неправамерным і непрапарцыйным абмежаваннем свабоды выказвання меркаванняў.

На гэтую праблему звярнулі ўвагу беларускія праваабаронцы, якія з дапамогаю міжнародных экспертаў і спецыялістаў падрыхтавалі канферэнцыю, у ходзе якой паспрабуюць падрабязна і рознабакова прааналізаваць практыку і заканадаўства ў галіне супрацьдзеяння экстрэмізму суадносна міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека.

У ходзе канферэнцыі, якая пройдзе ў выглядзе тэматычных панэляў, таксама будзе прадстаўлены сумесны даклад «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека. Нацыянальнае антыэкстрэмісцкае заканадаўства і правапрымяняльная практыка». Над стварэннем даклада працавалі вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі: ПЦ “Вясна”, РГА “БХК”, ГА “БАЖ” і Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Human Canstanta».

Увага! Запрашаем на канферэнцыю ўсіх, каго цікавіць тэма супрацьдзеяння экстрэмізму, праваабаронцаў і прадстаўнікоў СМІ!

Месца і час: Мінск вул. Ложынская, д.16, памяшканне 404, публічная прастора «Тэрыторыя правоў». 4 чэрвеня 2019 г. Пачатак - 9 гадзін раніцы.

З праграмай міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека» можна азнаёміцца ніжэй.

"Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека" – тэма міжнароднай канферэнцыі ў Мінску

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства