viasna on patreon

Сумны рэкорд: МЗС Беларусі 10-ы раз не акрэдытоўвае журналіста Радыё Рацыя

2019 2019-05-13T15:34:11+0300 2019-05-15T18:08:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parfenenka-2-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Парфененка. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Віктар Парфененка. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

10-я спроба гарадзенскага журналіста-фрылансера Віктара Парфёненкі атрымаць афіцыйную акрэдытацыю, сканчаецца адмоўна.

13 траўня сябра БАЖ, які хоча афіцыйна супрацаваць з Беларускім Радыё Рацыя, не дачакаўшыся адказу на пададзены пакет дакументаў для акрэдытацыі, змог датэлефанавацца ў МЗС. Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", супрацоўніца гэтай установы сказала, што адказ будзе накіраваны на адрас рэдакцыі Беларускага Радыё Рацыя.

Віктар Парфёненка слушна запярэчыў, што паколькі ён падаваў заяву не на рэгістрацыю рэдактарскага пункту, а на асабістую акрэдытацыю яго як журналіста, то МЗС павінна даць яму адказ у адпаведнасці са зваротамі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Тым больш, што раней на падобныя звароты ён нязменна атрымліваў афіцыйны адказ на свой адрас. Праўда, апошнім разам, у чэрвені 2018 года, яму ўжо адказалі праз электронную пошту.

Настойлівыя патрабаванні Віктара Парфёненкі паведаміць вынікі разгляду яго дакументаў прывялі да таго, што супрацоўніца МЗС вусна яму паведаміла, што заяўка на акрэдытацыю яго як журналіста не задаволена. Якім будзе афіцыйнае тлумачэнне адмовы - пакуль невядома.

Такім чынам, чарговы раз атрымліваецца, што журналісты-фрылансеры апынуліся ў замкнутым коле і па надуманых прычынах не маюць шанцаў акрэдытавацца ў Рэспубліцы Беларусь. Праваабаронцы адзначаюць парушэнне канстытуцыйных правоў і дыскрымінацыю грамадзян па прафесійнай прыкмеце.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства