viasna on patreon

Затрыманне, ізалятар і штраф: полацкі актывіст не даехаў да Берасця на мітынг  

2019 2019-04-23T09:01:00+0300 2019-04-23T16:04:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krutkin-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Атрымала працяг гісторыя з таямнічым знікненнем полацкага актывіста і блогера Алеся Круткіна, пра якую паведамлялі праваабаронцы "Вясны" 18 красавіка. Тады было вядома, што ад Круткіна, які актыўна заклікаў мінчукоў на малебен у абарону Курапатаў 15 красавіка ля рэзідэнцыі прэзідэнта, некалькі дзён не была ніякіх звестак. На сувязь з сябрамі ён не выходзіў, на паведамленні не адказваў.

Сам Круткін, кажа, што ён проста "сыйшоў на 6 дзён у падполле", бо баяўся затрымання за заклікі да правядзенення акцыі ў Мінску.

А ў суботу 20 красавіка актывіст вырашыў выехаць у Берасце, каб далучыцца да нядзельнага мітынгу праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода.

Пра далейшае развіццё падзей Круткін напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

"У суботу, 20.04., спрабаваў выехаць аўтастопам на мітынг у Брэст, але затрымалі на шашы пад Полацкам… Адабралі тэлефон і завезлі ў Полацкі РАУС. 
Потым сядзеў 2 сутак у камеры, а 22 красавіка ў судзе мне прысудзілі 15 базавых па артыкулу 23.34 КаАП (частка 2). Два маіх мабільных тэлефоны арыштавалі да выплаты штрафу".

Круткін таксама паведамляе, што ў камеру ІЧУ, дзе яго ўтрымлівалі, прыходзіў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Віцебскага аблвыканкама падпалкоўнік Вячаслаў Пяткун, а праз нейкі час і начальнік Полацкага РАУС палкоўнік Леў Казарян, які настойліва прасіў яго “не муціць ваду ў яго на раёне”.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства