viasna on patreon

Актывістаў будуць судзіць за «малітву ў недазволеным месцы»

2019 2019-04-19T14:13:40+0300 2019-04-23T16:08:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou_malitva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў і Яўген Афнагель атрымалі адміністрацыйныя пратаколы, паводле якіх яны абвінавачваюцца ў тым, што маліліся без дазволу Мінгарвыканкама.

Леанід Кулакоў падчас малебну 7 красавіка. Фота:

 Пра гэта паведаміў «Новаму Часу» Леанід Кулакоў. Ён атрымаў не толькі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, але і СМС-паведамленне з суда Цэнтральнага раёна Мінска. Актывіста будуць судзіць па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). 

«Паводле пратаколу я маліўся на плошчы Свабоды каля храма ў групе грамадзян у неўстаноўленым месцы і пры гэтым трымаў бел-чырвона-белы сцяг», — распавёў актывіст.

Пратакол на яго быў складзены за ўдзел у малебне ля Свята-Духава кафедральнага сабора 7 красавіка, на які пасля першага крыжалому ў Курапатах заклікаў прыйсці палітык Мікалай Статкевіч. Леаніда Кулакова будуць судзіць у Цэнтральным судзе Мінска 24 красавіка ў 9:40.

Па словах Леаніда Кулакова, такі ж пратакол атрымаў Яўген Афнагель.

«Атрымліваецца, на вуліцы маліцца нельга — толькі ў храме. Тады трэба прыцягваць да адказнасці ўсіх вернікаў, якія моляцца без адпаведнага дазволу», — іранізуе актывіст.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства