viasna on patreon

Грамадзянскі кантроль: мірныя сходы і суды. Запрашаем на навучанне

2019 2019-04-19T11:08:10+0300 2019-04-23T16:10:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/naziranni_zaklik1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Імкнешся навучыцца адсочваць і аналізаваць дзеянні ўладаў? Жадаеш даведацца, што такое грамадзянскі кантроль? Хочаш зразумець, ці могуць мірныя сходы і суды ў Беларусі адпавядаць заяўленым у Канстытуцыі свабодам і міжнародным стандартам? Валантэрская служба ПЦ “Вясна” кліча за новымі ведамі!

Калі ты гатовы_ая аб’ектыўна фіксаваць парушэнні на мірных сходах ці пад час судовых паседжанняў, то прыходзь на трэнінг ад #ControlBY 24 красавіка (серада).

Каго мы запрашаем?

Любых актыўных маладых людзей, грамадзянскіх непалітычных актывістаў і актывістак, праваабаронцаў, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый, студэнтаў і студэнтак, а таксама ўсіх тых, хто хоча ўдзельнічаць у развіцці грамадянскага кантролю або проста цікавіцца яго механізмамі.

Трэнінг дзеліцца на тры блокі:

  • Філасофія грамадскага кантролю: раскажам пра мэты, прынцыпы, функцыі назірання і пра тое, як назіральнікі_цы могуць зрабіць наш свет лепш.
  • Назіранне за судамі: распавядзем, хто можа назіраць за судовымі працэсамі і навошта гэта рабіць; якія існуюць міжнародныя і нацыянальныя стандарты справядлівага судовага разбіральніцтва; якія магчымасці ёсць у назіральнікаў_ніц, а галоўнае, як гэта рабіць у камандзе.
  • Назіранне за мірнымі сходамі: падзелімся, як і навошта назіраць за публічнымі акцыямі; разгледзім міжнародныя і нацыянальныя прававыя стандарты, прынцыпы свабоды сходаў; пагаворым і пра тое, як узаемадзейнічаць з праваахоўнымі органамі і што рабіць у экстраных сітуацыях.

Час і месца правядзення трэнінга:

Запрашаем на сустрэчу 24 красавіка, серада, з 19.00 да 21.30 ў Мінску.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету. Месца правядзення трэнінгу паведамляецца пасля запаўнення анкеты.  

Бонус для ўдзельнікаў і ўдзельніц

Для ўдзельнікаў і ўдзельніц семінара распрацаваная практычная магчымасць патрэніраваць атрыманыя веды пад кіраўніцтвам вопытных ментараў і ментарак - паназіраць:

  • за мірным сходам - акцыяй “Чарнобыльскі Шлях”, якая адбудзецца ўвечары 26 красавіка;
  • за судамі - 29 красавіка і спецыяльна агавораныя дні цягам месяца.

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства