viasna on patreon

Мікалай Статкевіч затрыманы на выхадзе з свайго дома

2019 2019-04-07T12:56:01+0300 2019-04-07T12:56:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-4-1-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч.

Мікалай Статкевіч.

Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч, сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса (не зарэгістраваны ў Беларусі), затрыманы 7 красавіка на выхадзе з свайго дома ў Мінску. Пра гэта паведаміў БелаПАН адзін з прыхільнікаў палітыка.

Статкевіч збіраўся прыехаць на плошчу Свабоды, каб правесці набажэнства ў Свята-Духава кафедральнага сабора. Пра свае планы ён паведаміў у "Фэйсбуку" некалькі дзён таму.

"Сітуацыя складаецца так, што нам забаронена любая недазволеная праява публічная актыўнасць. Ёсць адна форма праявы пазіцыі — гэта супольная малітва, малітоўны сход, і, па іх законах, ён павінен адбывацца бесперашкодна — і ў Курапатах, і пры тэрыторыі храмаў. Мы хочам выказаць нашу трывогу, боль і адчай у сувязі са здзекам над хрысціянскімі каштоўнасцямі", — адзначыў Статкевіч.

Беларускі нацыянальны кангрэс накіраваў кіраўніцтву каталіцкай і праваслаўнай цэркваў ліст з просьбай аб сустрэчы для абмеркавання сітуацыі ў Курапатах. Ліст быў адпраўлены вечарам 4 красавіка, пасля таго як па рашэнні ўладаў у Курапатах было знесена 70 драўляных крыжоў, устаноўленых грамадскімі актывістамі летам мінулага года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства