viasna on patreon

Генадзю Фядынічу вынеслі першае папярэджанне

2019 2019-04-03T16:48:49+0300 2019-04-03T16:53:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rep-apeliacyja-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч у Мінгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Генадзь Фядыніч у Мінгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info, чаму ён парушыў рэжым адбыцця пакарання.

У мінулую суботу прафсаюзны актывіст паведаміў, што да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі па падазрэнні ва ўжыванні алкаголю.

“На фоне стрэсу ў мяне нярэдка скача артэрыяльны ціск, – распавёў Генадзь Фядыніч. – У пятніцу на працы танометр паказваў 150–160, у суботу, якая была таксама працоўная, ціск ізноў узняўся да 160. Пад рукой лекаў не аказалася, калегі параілі выпіць крыху каньяку. Так і зрабіў. А каля дома ўжо чакала міліцыя”.

Са слоў прафсаюзнага лідара, медыцынскі агляд паказаў у яго крыві наяўнасць алкаголю, хаця ніякіх дакументаў на рукі яму не далі.

Сёння, 3 красавіка, калі Генадзь Фядыніч пайшоў адзначацца ў Цэнтральны РУУС Мінска, яму вынеслі першае афіцыйнае папярэджанне за парушэнне ўмоў адбыцця пакарання.

“Мне сказалі, што нікога не хвалюе мой стан здароўе, правілы для ўсіх аднолькавыя”, – дадае прафсаюзны лідар.

Як вядома, калі на працягу тэрміна пакарання будзе больш за тры папярэджання, рэжым могуць змяніць на больш жорсткі.

Нагадаем, згодна з умовамі «хатняй хіміі», лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца па-за межамі сваёй кватэры пазней 19.00 у будныя дні і не мае права пакідаць кватэру ў выхадныя. Таксама забаронена ўжываць алкаголь на ўвесь тэрмін пакарання – 4 гады. Супрацоўнікі міліцыі падчас усяго тэрміну кантралююць выкананне гэтых умоў, таму могуць прыйсці дадому да Фядыніча ў любы час дня і ночы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства