Фядыніч затрыманы ва ўласнай кватэры
Лідэр незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч паведаміў, што да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі па падазрэнні ў знаходжанні ў нецвярозым стане, піша сайт praca-by.info.
- Я цвярозы і не парушаў умоваў "хатняй хіміі", - пра гэта Генадзь Фядыніч паспеў паведаміць рэдакцыі praca-by.info падчас затрымання.
На дадзены момант сувязі з лідэрам прафсаюза няма. Па апошняй інфармацыі ён дастаўлены ў Цэнтральны РУУС г. Мінска для праходжання агляду.
Згодна з умовамі «хатняй хіміі», Генадзь Фядыніч не можа знаходзіцца не дома пазней 19:00 у буднія дні і не мае права пакідаць кватэру ў выходныя. Таксама забаронена ўжываць алкаголь на ўвесь тэрмін пакарання - 4 гады. Супрацоўнікі міліцыі падчас усяго тэрміну кантралююць выкананне гэтых умоў, г.зн. могуць прыйсці дадому ў любы час дня і ночы.