viasna on patreon

Беларускія праваабаронцы далучаюцца да заклікаў аб вызваленні татарскіх актывістаў у акупаваным Крыме

2019 2019-04-01T16:10:13+0300 2019-04-01T16:44:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rian_archive_421316_federal_security_service_search_moscows_prague_restaurant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 40 арганізацыяў грамадзянскай супольнасці з амаль дваццаці краінаў заклікаюць расійскія ўлады “неадкладна і безумоўна вызваліць” крымскіх татараў, затрыманых падчас рэйдаў, якія прайшлі 27 сакавіка ў Сімферопалі і іншых гарадах акупаванага Крыма. Сярод падпісантаў заявы — тры беларускія праваабарончыя арганізацыі: Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Цэнтр прававой трансфармацыі.

Дакумент быў распаўсюджаны Платформай грамадзянскай салідарнасці. У ім таксама ўтрымліваюцца заклікі да міжнароднай супольнасці “працягваць аказваць ціск на ўлады Расіі дзеля таго, каб спыніць пераслед актывістаў “Крымскай салідарнасці” і іншых крымскіх татараў”.

27 сакавіка прадстаўнікі Федэральнай службы бяспекі Расіі (ФСБ) правялі ператрусы у дамах крымскататарскіх актывістаў у Сімферопалі, а таксама ў Белагорскім і Чырвонагвардзейскім раёнах Крыма. У агульнай суме супрацоўнікі ФСБ абшукалі каля 27 дамоў і затрымалі прынамсі 20 крымскіх татараў. Гэта самая маштабная кампанія палітычна матываваных арыштаў супраць крымскататарскай абшчыны (у тым ліку актывістаў руху “Крымскай салідарнасці”) з пачатку расійскай акупацыі Крыма. Як і ў папярэдніх выпадках пераследу крымскататарскіх актывістаў, затрыманні нібыта звязаныя з антытэрарыстычным заканадаўствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства