viasna on patreon

Шэсць чалавек пакараныя за акцыю на Кастрычніцкай плошчы, двое чакаюць суда

2019 2019-03-05T08:06:53+0300 2024-04-15T17:36:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja_90_zatrymanne.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст з Жодзіна Андрусь К. быў выкліканы позвай у Цэнтральны РУУС Мінска ў якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс па арт 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Размова йдзе пра акцыю “Свабоду палітвязням”, якая прайшла 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Пазней стала вядома, што К. затрымалі і да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Такі ж лёс напаткаў і барысаўскага актывіста Алеся Абрамовіча, які таксама атрымаў выклік у Цэнтральны РУУС. Аднак, зважаючы на інваліднасць Абрамовіча, яго засудзілі ў той самы дзень: як паведамляе Радыё Свабода суд Цэнтральнага раёна пакараў яго штрафам у памеры 40 базавых велічынь, альбо на 1020 рублёў.

Трэці затрыманы днём 4 сакавіка – Мікола Дзядок. Меркавана ягонае затрыманне таксама звязана з удзелам у акцыі "Свабоду палітвязням". Вядома, што да суда яго таксама змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

26 лютага на Кастрычніцкую плошчу выйшлі 10 чалавек, каб выказаць падтрымку зняволеным па палітычных матывах. Яшчэ да пачатку несанкцыянаванай акцыі каля свайго дома быў затрыманы палітык Павел Севярынец. Пасля акцыі затрымалі Вольгу Нікалайчык і Арцёма Чарняка. На наступны дзень быў затрыманы Леанід Кулакоў, а 28 лютага - Мая Навумава. Суды над актывістамі не адбыліся ні 27-га, ні 28-га лютага, а ўсе гэтыя дні актывісты знаходзіліся ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў статусе адміністрацыйна затрыманых.

У выніку Севярынца прызналі вінаватым і пакаралі 10 суткамі арышту.

1 сакавіка Леанід  Кулакоў, Мая Навумава і Вольга Нікалайчык атрымалі штрафы ў памеры 45 базавых велічынь кожны (1147,5 рублёў).

Такім чынам сума штрафаў удзельнікам акцыі пратэсту па стане на 4 сакавіка склала 4 462 рублі, альбо 2125 даляраў.

Мяркуючы па ўсім, гэтая лічба не канчатковая, паколькі яшчэ двое ўдзельнікаў акцыі застаюцца па-за ўвагай праваахоўнікаў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства