Затрыманні за акцыю на Кастрычніцкай плошчы працягваюцца, на чарзе — Кулакоў

2019 2019-02-27T13:40:29+0300 2019-03-01T16:54:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni__dsc7285.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага. Фота: belapan.by

Акцыя на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага. Фота: belapan.by

У сераду затрыманні ўдзельнікаў акцыі "Свабоду палітвязням!", якая адбылася 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы, працягваюцца. Як паведамляе ў фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька, да актывіста Леаніда Кулакова супрацоўнікі міліцыі "ломяцца ў кватэру. Пагражаюць выбіць уваходную дзвер". Сам ён таксама паведамляе ў сацсетках, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Яго павезлі ў Першамайскі РАУС.

Нагадаем, учора напярэдадні несанкцыянаванай акцыі каля свайго дома быў затрыманы палітык Павел Севярынец. Пасля акцыі затрымалі двух яе ўдзельнікаў: Арцёма Чарняка і Вольга Мікалайчык. Месцазнаходжанне Максіма Вінярскага невядома. 

Верагодна, што сёння затрыманых будуць судзіць паводле артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзеннем масавае мерапрыемстваў) у судзе Фрунзенскага раёна г.Мінска. Палітыкі і актывісты, якія знаходзяцца ў судзе, паведамляюць, што на стан 13:30 удзельнікаў акцыі ў суд яшчэ не прывезлі.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства