viasna on patreon

Беларускія мытнікі знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" актывістку Дапоўнена

2019 2019-02-03T20:51:19+0300 2019-02-20T12:59:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rabkova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Марыя Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Як паведамляе кіраўнік "Гомельскай Вясны" Андрэй Стрыжак у фэйсбуку, у нядзелю 3 лютага ў 20.35 беларускія мытнікі на станцыі "Гудагай" знялі з цягніка "Вільнюс-Мінск" беларускую актывістку Марфу Рабкову, якая вярталася ў Беларусь з сесіі. Дзяўчыне толькі паведамілі, што неабходны паглыблены дагляд. Прычынаў на гэта не растлумачылі. 

Цягнік, на якім ехала актывістка, паехаў без яе. Яна засталася на станцыі. Сама Рабкова а 21 гадзіны паведамляе:

"Пакуль даглядзелі толькі рэчы, асабістага дагляду не было. Натуральна, што ў рэчах нічога забароненага не знайшлі".

У 21.45 Марфа Рабкова паведаміла, што паспявае з'ехаць з "Гудагая" ў Мінск на наступным цягніку. Супрацоўнікі мытнай службы растлумачылі ёй, што падставай стаў, як і заўсёды, выбарачны кантроль у адпаведнасці з нормамі Мытнага кодэкса ЕАЭС.

Гэта не першы падобны выпадак у гэтым годзе вядомы праваабаронцам. Беларускія мытнікі сістэматычна практыкуюць такія паводзіны ў дачыненні да актывістаў.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства