viasna on patreon

Прысуд Асіповічу: расстрэл, кампенсацыя сваякам, судовыя выдаткі Аўдыё

2019 2019-01-10T13:02:05+0300 2019-01-10T13:30:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bobruisk_smertnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Міхаіл Мельнікаў 09.01.2019

Суддзя Міхаіл Мельнікаў 09.01.2019

Тэкст абвінаваўчага прысуду Аляксандру Асіповічу, прызнанаму вінаватым у падвойным забойстве. Прысуд вынес суддзя Магілёўскага абласнога суда Міхаіл Мельнікаў.

Кіруючыся артыкуламі 349-354, 356, 358-361, 364-365 КПК РБ судовая калегія прысудзіла:

Асіпавіча Аляксандра Віктаравіча прызнаць вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця, забойстве дзвюх асоб, здзейсненым з асобай жорсткасцю. І па пунктах 1.6 частцы 2 артыкула 139 КК РБ прызначыць яму выключную меру пакарання - смяротнае пакаранне, расстрэл.

Меру стрымання абвінавачанаму Асіповічы да ўступлення прысуду ў сілу пакінуць ранейшай - зняволенне пад вартай.

Спагнаць з абвінавачанага Асіпавіча Аляксандра Віктаравіча на карысць Клімавай Ніны Аляксееўны ў кошт матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды 100 тысяч рублёў, у кошт кампенсацыі выдаткаў на пахаванне дачкі Клімавай 1339,34 рублёў. І на карысць Крушкінай Алены Міхайлаўны ў кошт пакрыцця выдаткаў, панесеных на пахаванне дачкі Крушкінай, 1241,88 рублёў. А таксама дзяржпошліну ў даход дзяржавы ў суме 205,56 рублёў. Для добраахвотнага выканання прысуду ў частцы грамадзянскіх пазоваў ўсталяваць месячны тэрмін з дня ўступлення прысуду ў законную сілу.

Спагнаць з абвінавачанага Асіпавіча Аляксандра Віктаравіча ў даход дзяржавы працэсуальныя выдаткі, якія складваюцца з сум, зрасходаваных дзяржаўнымі судова-экспертнымі ўстановамі на набыццё расходных матэрыялаў, якія выкарыстоўваліся для правядзення экспертыз, і бягучых патрэб экспертна-спецыяльнага абсталявання, у суме 12 487,33 рублёў. Грашовыя сродкі абвінавачанага ў суме 177,72 рублёў, якія захоўваюцца ў фінансава-эканамічным кіраванні цэнтральнага апарата следчага камітэта, пакінуць да выканання прысуду ў частцы маёмасных спагнанняў.

18 dwd-дыскаў па крымінальнай справе захоўваць пры крымінальнай справе. Частка рэчыўных доказаў па справе па ўступленні прысуду ў законную сілу перадаць маці Клімавай і Крушкінай (для пахавання). Частка рэчаў, знойдзеных падчас агляду месца здарэння, перадаць маці абвінавачанага Асіповіч Антаніне Уладзіміраўне. Частка доказаў знішчыць.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ў судовую калегію па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь праз Магілёўскі абласны суд на працягу дзесяці сутак са дня яго абвяшчэння. Абвінавачаным, якія ўтрымліваюцца пад вартай, - у гэты ж тэрмiн з дня ўручэння яму копіі прысуду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства