viasna on patreon

Эксперты ААН заклікалі Расею вызваліць Сянцова «без папярэдніх умоў у тэрміновым парадку»

2018 2018-08-16T12:40:15+0300 2018-08-16T12:40:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sencovs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зняволены ў Расеі ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў ужо больш за 90 дзён трымае галадоўку ў расейскай калёніі, паведамляе Радыё Свабода.

Пра гэта паведамляецца на сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Жыццё Сянцова ў немінучай небяспецы. Суд над ім і прысуд не адпавядалі нормам міжнароднага права, заявілі экспэрты ААН.

Яны заклікалі расейскія ўлады вызваліць Сянцова «без папярэдніх умоў у тэрміновым парадку».

Нагадаем, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў зняволення паводле абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Расеяй Крыме. Сваю віну ён не прызнае.

14 траўня Сянцоў абвясціў галадоўку з патрабаваннем выпусціць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязняў. Ён неаднаразова заяўляў, што будзе трымаць яе «да канца».

14 жніўня стала вядома, што Крэмль адмовіў маці Сянцова ў памілаванні сына. Там спасылаюцца на закон і заяўляюць, што працэдура памілавання пачынаецца з асабістага хадайніцтва асуджанага, а ўкраінскі рэжысёр такога прашэння не падаваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства