viasna on patreon

Суд па “справе прафсаюзаў”: дзень другі Фота Дапоўнена

2018 2018-07-31T08:52:08+0300 2018-08-03T09:00:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsayuz-sud-2-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд па "справе прафсаюзаў" 30 ліпеня 2018 года. Фота: ПЦ "Вясна".

Суд па "справе прафсаюзаў" 30 ліпеня 2018 года. Фота: ПЦ "Вясна".

Суд Савецкага раёна Мінска 31 ліпеня працягне разглядаць рэзанансную крымінальную справу старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс вядзе суддзя Марына Фёдарава.

У першы дзень судовага паседжання ў судзе разглядаліся хадайніцтвы, было зачытана абвінавачванне і пачаўся допыт сведак. Усяго паспелі дапытаць 5 супрацоўнікаў і актывістаў. Пры гэтым высветлілася, што адна са сведак – сакратарка прафсаюза РЭП Юля Юхнавец з'яўлялася агентам КДБ, на астатних следства аказвала псіхалагічны ціск..

Падрабязна аб тым, што адбывалася на судзе ў першы дзень.  

Суд па

 *  * *

Усіх, хто жадае прысутнічаць на судовым працэсе 31 ліпеня аператыўнікі здымаюць на відэакамеру. 

 Суд па

У Генадзя Фядыніча якраз сёння дзень народзінаў, яму споўнілася 61 год. У судзе яго сустрэлі віншаваннямі і апладысментамі.

Сёння прысутнічае толькі адзін пракурор Вадзім Казей.

Генадзь Федыніч заяўляе, што сведка Казлоў не можа прысутнічаць на працэсе і  перадае нейкае пісьмо ад яго. Кажа, што Галіну Смірнову не пускаюць па нейкім прычынам. Сакратарка пайшла за ёй і неўзабаве Галіна Смірнова з'явілася ў залі.

Першы сведка – прэс-сакратар РЭП Мікалай Герасіменка. Нідзе не працуе, пенсіянер з 2016 года.

"Як сведку мне вядома, што да мяне дамой прыехалі невядомыя асобы, завезлі ў офіс. Прымусілі паказаць, дзе хто працуе. Прымусілі падпісаць акты. Дапытвалі як падазронага, запалохвалі турмой", - кажа ён.

Задавалі пытанні накшталт, ці ездзіў за мяжу? 

- Ды канечне ездзіў!

Дапамагаў сябрам набываць аўтамабілі. Афіцыйна  пацвярджае, што ездзіў на семінары па журналістыцы, бо раней займаўся сайтам. Кажа, што з прафсаюзамі супрацоўнічае з 1971 года.

Псіхалагічны ціск падчас следства заўсёды прысутнічаў: "Готовься!", "Подписывай, потому что не выйдешь из здания".

Кажа, што на допытах яму не патлумачылі ў статуце каго яго дапытваюць, следчыя мяняліся, выматвалі яго. Ён падпісаў пратакол без акуляраў нават.

Комлік плаціў заробкі ему на падставе ведамасцяў. Грошы з-за мяжы не перавозіў, ніхто не звяртаўся з такімі просьбамі.

Пытаюцца пра банкаўскія рахункі, пра супрацоўніцтва РЭП з замежнымі прафсаюзамі, з дацкім прафсаюзам 3F. Кажа, што ня ведае дакладна.

Паўтарае, што па справах прафсаюза за мяжу не выязджаў. Па лініі прафсаюза ездзіў пару разоў толькі на семінары. КДБ налічыла за 10 гадоў 10-12 выездаў.

Пракурор пытаецца пра 2011-2012: на чым выязджаў, навошта, якія семінары. Сведка пачынае хвалявацца, нічога не памятае. Па хадайніцтву пракурора ў судзе зачытаюць  пратакол допыту, бо маюцца супярэчнасці ў кантэксце атрыманьня грошай ад дацкага прафсаюза 3F.

Распавядае, як забіралі на допыт: "Мяне забралі з дома на дарогай машыне з скуранымі сядзеннямі ў офіс. Двое ў цывільным прыйшлі за мной. Ніхто нічога не тлумачыў, не прадстаўляўся".

Яго дапытвалі ў УДФР, не тлумачачы ў якасці каго дапытваюць: "Я нават не ведаў па якой справе. Убачыў, што падазроны. Думаў да апошняга, што я нешта супрацьпраўнае зрабіў"

Допыт у УДФР: 

- Колись!!!

- Кому колоться? Что колоться?

- Этих знаешь? (Показывает список рэповцев)

- Конечно, знаю! Это же наши!

- За границу ездил?

- Ездил!

- Сколько привёз?

- Нисколько не привез!

Усе допыты былі дастаткова ў жорсткай форме. Кажа, што аднойчы нейкі канверт прывёз. Там была кампенсацыя за праезд. Ён такое казаў у СК. Але гаворкі аб узнагароджанні за гэта нават і не шло.

Фядыніч пытаецца ў сведкі пра флэшку ад "кліентбанк", якую яму не вярнулі пасля ператрусу. І падводзіць да таго, што гэта абмежаванне дзейнасці прафсаюза. Сведка згаджаецца.

У пратаколе допыта ў СК пазначана, што грошы атрымлівалі і Леанід Судаленка, і Зінаіда Міхнюк.

Таксама ў пратаколе допыта пазначана, што 8 разоў перавозіў грошы, перадаваў Фядынічу і Комліку, а на судзе сведка кажа іншае.

"Кур'ерамі былі яшчэ Есіповіч, Юхнавец, Пічужкін. Фядыніч распавядаў мне пра рахункі, якія пераафармляе на яго асабіста ў Літве. Тое, што ў канвертах былі грошы, толькі здагадваўся" - пазначана ў пратаколе допыту сведкі.

Пракурор запытваецца: "Паказанні падтрымліваеце, што ўказаны ў пратаколе?"

Сведка Мікалай Герасіменка:

"Не ў поўнай меры. Я толькі цяпер усведамляю, што гэта няпраўда. Я не казаў, што перавозіў грошы, пра канверты і праекты. Усё супрацьлеглае. Я не пісаў скаргу і заўвагі, бо мне сказалі ў СК "думай, мы ещё позвоним". Усе пытанні былі ў зацвярджальнай форме. Я спадзяваўся, што гэты пратакол ад 2 жніўня УДФР будзе дапрацаваны ў СК. "12 разоў выязджалі за мяжу?" -шмат выязджаў. Яны напісалі 12. Я чакаў далейшага разбіральніцтва, але быў толькі адзін першы пратакол і ўсё. За год. Я не памятаю, што там падпісаў. Мне сказалі, што будуць неаднаразова выклікаць на допыты, але так і не дачакаўся. Афіцыйна заяўляў, што я не згодзен з тымі паказаннямі. Інфармацыю пра рахунак я афіцыйна адмаўляю. Я не ведаю, адкуль узялося гэта".

Пра кур'ераў: "Гэта домыслы і фразеалагізмы следчых. "Якія кур'еры? Мы простыя сябры прафсаюза! Што за слова?"

Выклікаюць чарговага сведку. Гэта Ілля Дабратвор. Ён адказвае па-беларуску. Выконваў абавязкі прадстаўніка РЭП па Мінскай вобласці.

"Я ведаю пра гэтую справу, роўна столькі колькі чытаў у СМІ. За перыяд 2011-2012 году нічога невядома. Раней з'яўляўся сябрам РЭП, але цяпер не", - адказвае ён.

"Неяк узнік канфлікт наконт папераў, я пісаў недавер кіраўніцтву. Але, судзячы па ўчарашняму працэсу, я разумею, што гэта была віна Юхнавец" - паведамляе Дабратвор.

Пракурор запытваецца, ці знаёмы сведка з прафсаюзам 3F Дацкага каралеўства?

 "Пасля таго, як мне следчы расказаў пра яго, цяпер ведаю" - гучыць адказ.

Распытваюць пра бюджэт, пра спонсарскую дапамогу, але той нічога не ведае і не выязджаў за межы з Фядынічам і Комлікам. 

Дабратвор кажа, што  хацеў бы павіншаваць з Днём народзінаў Генадзя Фядыніча, пасля чаго ўсе пачалі пляскаць у далоні і суддзя зрабіла заўвагу залі.

- Якая была карысць ад прафсаюза?

- Дапамога простым людзям з працадаўцамі, юрыдычныя кансультацыі. Насельніцтва-то ў нас юрыдычна няграматнае ў большасці. Яны дапамагалі ўсім, хто прыходзіў. Тыя паказанні, якія збіраюцца зачытаць, я не чытаў і падпісаў негледзячы, так як мне трэба было забраць дзяцей са школы.

Зачытваюць пратакол допыту, бо зноў маюцца "істотныя супярэчнасці". І так па кожнаму сведку. У зале ўсё адмаўляюць, у пратаколе ўсё пацвярджаюць.

У пратаколе пазначана, што атрымліваў неафіцыйную грашовую дапамогу.

- Ці атрымлівалі вы грашовыя сродкі, не заробак?

- Так, я ж казаў пра дапамогу матэрыяльную, а яны  запісалі, што атрымліваў неафіцыйныя грашовыя сродкі. Не ведаю, што там следчы панапісаў.

Пратакол не чытаў. "Я ж давяраў следчаму".

Пракурор: "Дык трэба ж чытаць, што падпісваеце!

Сведка: "Дык трэба ж пісаць, што людзі кажуць!!!"

Наступная сведка - жонка Генадзя Фядыніча Ганна Фядыніч. Яна  адмовілася ад паказанняў. Толькі сказала: "Я ганаруся гэтым чалавекам!" 

Абвешчаны перапынак на 10 хвілін.

Суд па

Дапытваюць наступнага сведку - Мікалая Пахабава. Працаваў намеснікам старшыні РЭП да 2015 года., пазней кіраўніком рэгіянальнага аддзялення па Мінскай вобласці.

Заяўляе, што ўлада заўсёды была незадаволена гэтым РЭПам, і дадае: "Я заўсёды стараўся, каб людзям працы жылося лепей".

Кажа, што для Беларусі важна, каб былі тут незалежныя прафсаюзы.

 "Я працаваў толькі з Комлікам!" - нечакана  крыкнуў сведка на ўсю залю ў мікрафон.

Пра рахункі за мяжой: "Я так разумею, што ў Беларусі быў адкрыты рахунак. А за межамі не ведаю, бо я не займаўся гэтымі справамі. Я не такі вялікі кіраўнік"

Не ведае нічога сведка і пра спонсарскую дапамогу. Выязжаў на прафсаюзныя семінары ў розныя краіны: Украіну, Літву, Расію. Хто аплочваў паездкі - ня ведае. Сродкі перавозіць яму не прапаноўвалі.

Пракурор заявіў хадайніцтва аб огалошванні пратакола допыту ў сувязі з наяўнасцю істотных супярэчнасцей у справе.

У паказаннях вядзецца размова пра  дамову аб супрацоўніцтве РЭП і нейкага замежнага прафсаюза. Нічога не ведае пра грашовыя сродкі, рахункі, літоўскіх калегаў.

У гэтага сведкі быў адзін допыт у СК больш 3х гадзін. Пасля ён чытаў пратакол. Кажа, што ўсе там дакладна і ад сваіх паказанняў ён не адмаўляўся. І на судзе кажа ўсё гэтак жа як на допыце.

Аднак супярэчнасці ёсць:

"Аднойчы я чуў ад Запрыварынай (ягоная жонка), што яна нібы перавозіла грошы... Яшчэ ад кагосьці чуў, што ў кагосьці канфіскавалі грошы дзесці".

Яго распытваюць пра жонку, то бок ён сведчыць супраць жонкі. А пра грошы і затрыманне чытаў ў інтэрнэце, што ў нейкага апазіцыянера на мяжы канфіскавалі грошы. Гэта не знаёмы быў чалавек, проста інфармацыя. А следчы гэта ў пратакол допыту ўставіў.

Выклікаюць яшчэ адну сведку, Вольгу Ісакаву. Яна працуе дарадцай Упраўлення справамі прэзідэнта.  Яна па справе сказаць нічога не можа, але згодна пракаментаваць Дэкрэт №24. Яе перабіваюць адвакаты. Кажуць, што яны самі могуць вывучыць заканадаўства. Калі нешта можа сказаць па заканадаўству 2011 года, то няхай кажа. Суддзя прыняла пярэчанні.

Сведка тлумачыць, што прафсаюз РЭП не звяртаўся ў Дэпартамент гуманітарнай дапамогі для рэгістрацыі грашовых сродкаў з-за мяжы.

Суддзя пытаецца, ці мог бы РЭП адкрыць рахунак за мяжой, сведка ўцямна адказаць не можа. Эксперт увогуле не можа даць камэнтары з нагоды дзеючага заканадаўства.

У судзе абвешчаны перапынак да 14-30.

Пасля абедзеннага перапынку ў судзе працягваецца допыт сведак. Выклікаюць прадстаўніка РЭП у Бабруйску Галіну Смірнову.  Смірнова - сябра РЭП з канца 2011 года. Працоўную дзейнасць у межах прафсаюза не ажыццяўляла. Арганізоўвала розныя мерапрыемствы на прафсаюзную тэматыку, збірала сяброўскія ўнёскі. У Бабруйскай філіі налічваецца каля 150 сябраў прафсаюза РЭП.

Пытанні ад пракурора пра тэматыку мерапрыемстваў, пра структуру РЭП, пра кіраўніцтва, пра ўзнагароджанні, пра заробкі ад РЭП. "Зразумела, не атрымлівала" - адказвае сведка.

Пра рахунак за мяжой нічога ёй  невядома, па справах прафсаюза выязджала ў 2012 ў Швецыю. Гэта было запрашэнне па абмену вопытам з шведскімі прафсаюзамі.

Пракурор задае пытанне, ці перавозіла Смірнова грашовыя сродкі па просьбе Фядыніча  і Комліка?

- Не, ніколі не перавозіла ні з Літвы, ні з іншых дзяржаваў ніякіх сродкаў. Просьбаў і паручэнняў такіх не паступала.

Пракурор пытаецца пра бюджэт РЭП, пра спонсарскую дапамогу. Але яна не ведае пра гэта нічога.

Кажа пра кіраўніка прафсаюза: "Фядыніч - прафсаюзны бог! Хачу скарыстацца магчымасцю, што маю мікрафон, хачу павіншаваць яго! (Зала апладзіруе). Чалавек слова, які проста на сваём месцы".

Смірнова расказвае пра важную сацыяльную ролю прафсаюза. Адзначае, што канфліктаў  з кіраўнікамі не было ніколі.

Сведка звяртаецца да суддзі: "Высокі суд! Хачу зачытаць. Калі следчы дапытваў мяне, склалася ўражанне, што дапытваюць не сябра прафсаюза, а  члена злачыннай групоўкі. Для следчых, РЭП тое ж самае што ОПГ. Склалася ўражанне, што нас абвінавачвпюць у самім сяброўстве з РЭП".

Наступны сведка - Леанід Міхейчыкаў. 

Ведае пра Фядыніча з моманту працы яго ў БелаПАН. Не можа сказаць пра час знаёмства: "здаецца, у пачатку гэтага стагоддзя". Расказавае пра часопіс БелаПАН "Зеркало", на які падпісваліся не толькі прафсаюзныя працоўнікі, але і дзяржаўныя органы.

"Я стаў сябрам РЭП, калі пачаліся рухі наконт абвінавачвання Фядыніча і Комліка. Я б і раней уступіў, але яны ж дырэктароў не прымаюць. Таму атрымалася толькі ў 2017 годзе ўступіць, калі я ўжо не працаваў дырэктарам "Зеркало.инфо", - распавядае сведка.

Пытанне пракурора: "Прафсаюз дапамог візу адкрыць?" Абаронца здымае пытанне, але суддзя не зняла. Сказаў, што прафсаюз у гэтым годзе дапамог адкрыць візу.

- Ці атрымлівалі вы 2024 еўра і 1121евра ад прафсаюза і ці распісваліся вы ў касавых ордэрах?

Сведка не разумее сэнс гэтага пытання. Кажа што аднойчы разам з Фядынічам былі ў Вільнюсе, хадзіў па крамах. Але грашовыя сродкі не перавозіў, і просьбаў такіх не паступала.

У якасці сведкі дапытваюць Уладзіміра Русіна, рабочага наваполацкага "Паліміра" і актывіста Беларускага незалежнага прафсаюза.

Наконт справы сведка тлумачыць, што улічваючы тое, што ён з рэгіёна і з іншага прафсаюза, то з Фядынічам яны рэдка перасякаюцца.

"Калі мне следчы сказаў, што Фядыніч не сплаціў падаткі ці што там, я нават не знайшоў, што патлумачыць, бо ўвогуле не маю дачынення да РЭП", - тлумачыць ён.

Распавядае пра акалічнасці свайго знаёмства з Фядынічам:

- Неяк у Наваполацк запрасілі Федэрацыю прафсаюзаў беларускай, Міжнароднае супрацоўніцтва на адкрытую выбарчую канферэнцыю на заводзе. Мы выбіралі старшыню. Тады прыехаў Фядыніч і даходліва распавёў пра правы працоўных. Яго праводзілі працоўныя "Паліміра" з трыбуны пасля яго выступу апладысментамі.

Падчас следства сведку паказвалі касавыя ордэры. Суддзя пытае, што ён сведчыў наконт гэтага?

"Я адразу сказаў, што гэта мала падобна на дакументы. Як кажа моладзь цяпер, нейкія фэйкавыя паперы. Там з'явіўся нібыта мой подпіс, але я адразу сказаў, што гэта не маё і не маю дачынення  да гэтага. Я ставіў пытанне пра фаташоп. Следчы сказаў, што разбярэмся, але больш не выклікаў на допыты мяне", - адказвае сведка.

Суддзя дэманструе сведку дакумент, пытаецца, ці ягоны подпіс пад ім, а затым абвяшчэе перапынак на 10 хвілін. Сведка Русін вяртаецца ў Наваполацк.

Пасля перапынку суддзя Марына Фёдарава прапанавала даследваць у судзе пісьмовыя доказы. Аднак Фядыніч хадайнічае аб перапынку да заўтра, паколькі ўсе стаміліся, а ў яго дзень народзінаў. Хадайніцтва задаволенае. Суд працягнецца 1 жніўня ў 10 гадзін.

* * *

Генадзь Фядыніч быў затрыманы 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і па месцы працы адбыліся ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакументы. На офіс арганізацыі накладзены арышт.  Пазней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе за межы краіны.

Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка і фінансавыя дакументы.

Паводле афіцыйнай інфармацыі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году па 2 кастрычніка 2017 году. Яго таксама вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

        Што вядома па “Справе прафсаюзаў”? 

  • Следства доўжылася амаль год. Яго працягвалі некалькі разоў: 13 снежня 2017 года, 2 лютага і 2 траўня 2018 года. Мяняўся і павялічваўся склад следчай групы.
  • За гэты час былі дапытаныя больш за 800 сябраў незалежнага прафсаюза РЭП.
  • Крымінальная справа налічвае 11 тамоў.
  • 8 траўня Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прад'яўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса РБ). 

У падтрымку лідэраў прафсаюза РЭП выступілі з сумеснай заявай шэраг беларускіх праваабарончых арганізацый,  Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, іншыя міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі.

Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.


Працэс праходзіць у памяшканні суда Ленінскага раёна, у Доме правасуддзя (вул. Сямашкі, 33). Пачатак паседжання - у 10.00. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства