viasna on patreon

Маладэчна: Заяўлены пікет да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

2018 2018-04-13T10:02:53+0300 2018-04-13T10:16:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/astravec-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарнобыльскі шлях-2017. Фота: Наша Ніва.

Чарнобыльскі шлях-2017. Фота: Наша Ніва.

У Маладзечанскі райвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне пікета, прымеркаванага да чарговай, 32-й гадавіны, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Як паведамляе праваабаронца Алесь Капуцкі, мясцовыя актывісты такім чынам збіраюцца праінфармаваць жыхароў горада аб небяспецы выкарыстання атамнай энергетыкі і нагадаць аб чарнобыльскай трагедыі.

Яны лічаць, што права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе не менш важнае, чым ўсе астатнія правы і свабоды, бо наўпрост звязана з жыццём і здароўем чалавека. Тым больш, што ў непасрэднай блізасці ад Маладэчна, наўпрасткі не больш за 70 кіламетраў, будуецца Беларуская АЭС.

Праваабаронцы і грамадскія актывісты рэгіёна неаднойчы ўздымалі пытанне аб праблемах адкрытасці і празрыстасці для грамадства працэсу будаўніцтва АЭС, праводзілі семінары і круглыя сталы па гэтай важнай для жыхароў раёна тэме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства