viasna on patreon

Майя Качыянчыч: Рэакцыя ўладаў Беларусі была непрапарцыйнай

2018 2018-03-27T11:27:46+0300 2018-03-27T13:40:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maja_kocijancic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мая Качыянчыч. Фота: tiranatimes.com

Мая Качыянчыч. Фота: tiranatimes.com

Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з падзеямі напярэдадні і на працягу Дня Волі ў Беларусі

Брусель, 26.03.2018.

25 сакавіка Беларусь адзначыла Дзень Волі ў гонар сотай гадавіны абвяшчэння сваёй незалежнасці. У той час як дазвол правесці святочнае мерапрыемства быў ацэнены належным чынам, заяўка на правядзенне шэсця была адхіленая, і рэакцыя ўладаў Беларусі была непрапарцыйнай.

Дэмакратычныя прынцыпы і фундаментальныя свабоды выказвання, сходаў, асацыяцый і СМІ павінны быць поўнасцю забяспечаныя ў любым дэмакратычным грамадстве, і Еўрапейскі саюз у гэтым кантэксце разлічвае, што ўсе нядаўна арыштаваныя грамадзяне, якія ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай, будуць неадкладна вызваленыя.
Крокі Беларусі да забеспячэння ўсеагульных фундаментальных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека па-ранейшаму будуць асновай у фармаванні будучых адносін Еўрапейскага саюза з гэтай краінай.

eeas.europa.eu

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства